Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +17° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +17° Астравец
1.08.2017 11:40 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Чарніц у рэгіёне мала, брусніц і дурніц абяцаюць больш

Фота Russia Now.

Сезон збору чарніц, афіцыйна адкрыты 3 ліпеня, у лясах рэгіёна працягваецца.

Аднак, як расказалі ў Інстытуце лесу нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, ураджай гэтых ягад куды больш сціплы, чым летась.

Так, у Ашмянскім, Смаргонскім і Астравецкім раёнах ураджайнасць чарніц меншая ў паўтара-два разы ў параўнанні з мінулым годам.

Прычына – у прыродных анамаліях, якія паўплывалі на бутоны чарніц. Яны падмерзлі ў час замарзкаў у маі.

Брусніцы і дурніцы на момант замаразкаў былі ў стадыі абуджэння і пачатку з’яўлення парасткаў. Таму замаразкі ў маі шкоды ім не нанеслі.

На Міншчыне брусніцы дазволяць збіраць ад 25 жніўня. Журавіны, па адзнаках спецыялістаў, паспеюць для збору ад 8 верасня.

А вось аматары “ціхага палявання”, па словах навукоўцаў, могуць быць задаволеныя. Нягледзячы на прахалодную вясну ураджай грыбоў прагназуюць большы, чым летась, пры дастатковай колькасці ападкаў у жніўні і верасні.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце