Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
Смаргонь
28.07.2017 10:40 ,AЎТАР(Ы): Паводле uvd.grodno.by

Няўдалая рыбалка: у рыбака на Смаргоншчыне скралі турыстычныя крэслы, газавы прымус і торбу з прадуктамі

Фота YouTube.

Днямі жыхар Міншчыны прыехаў на рыбалку на возера Свір, што ў Смаргонскім раёне.

Ён паставіў палатку і застаўся начаваць. Апоўначы ненадоўга адышоў праверыць рыбалоўныя прылады. А калі вярнуўся, заўважыў, што на месцы няма двух турыстычных крэслаў і газавага прымуса.

Невядомы прыхапіў з сабой і турбу з прадуктактамі, пакінуўшы рыбака без харчавання. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю.

Па гарачых слядах затрымалі 28-гадовага мясцовага жыхара. Ён некалькі гадзін пільнаваў, пакуль рыбак пакіне палатку, каб скрасці яго рэчы.

Усё, акрамя прадуктаў, пацярпеламу вярнулі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце