Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Смаргонь
31.07.2017 08:46 ,AЎТАР(Ы): старэйшы памочнік пракурора Смаргонскага раёна Алена НАЙДЗІЧ

Загад аб дысцыплінарным спагнанні работніка смаргонскай гаспадаркі пракуратура прызнала незаконным

Фота ktovdele.

Парушэнні ў загадзе аб дысцыплінарным спагнанні  работніка ў адной з  гаспадарак Смаргоншчыны знайшлі супрацоўнікі раённай пракуратуры.

Загадам дырэктара сельскагаспадарчага прадпрыемства сёлета ў сакавіку работніка Б. прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

Яго пакаралі строгай вымовай і гэтым жа загадам звольнілі з працы за неналежнае стаўленне да службовых абавязкаў і сістэматычнае невыкананне распараджэнняў кіраўніцтва.

У ходзе праверкі супрацоўнікі пракуратуры кіраваліся Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Згодна з ім, дысцыплінарную адказнасць прымяняюць за супрацьпраўнае, неналежнае выкананне работнікам уласных працоўных абавязкаў.

Якім будзе дысцыплінарнае спагнанне, наймальнік абірае сам. Гэта можа быць заўвага, вымова, звальненне.

Для асобных катэгорый работнікаў ёсць іншыя меры спагнання. Іх ўсталёўвае ўрад Рэспублікі Беларусь. Сюды адносіцца пазбаўленне прэмій, змяненне часу давання працоўнага адпачынку і іншыя меры. Віды і парадак прымянення гэтых мер рэгулююць унутраныя дакументы на прадпрыемстве. Меру спагнання таксама абірае наймальнік.

У адпаведнасці з Працоўным кодэксам да прымянення дысцыплінарнага спагнання наймальнік абавязаны запатрабаваць пісьмовае тлумачэнне работніка. Аднак, калі работнік адмаўляецца пісаць “тлумачальную”, гэта не перашкаджае спагнанню і афармляецца актам з указаннем прысутных пры гэтым сведак.

За кожную дысцыплінарную правіннасць можна прымяніць толькі адно дысцыплінарнае спагнанне. Яго афармляюць загадам (распараджэннем), пастановай наймальніка.

Гэтыя дакументы аб’яўляюць у пяцідзённы тэрмін работніку пад подпіс. У іх указваюць прычыну спагнання. Калі за пяць дзён работніка не пазнаёмілі з загадам, лічыцца, што спагнання ён не мае.

Калі работнік сам адмаўляецца знаёміцца з дакументамі аб дысцыплінарным спагнанні, гэта афармляюць актам у прысутнасці сведак.

Прымяняюць дысцыплінарнае спагнанне не пазней за адзін месяц з дня правіннасці,  не лічачы часу хваробы работніка, яго  адпачынку.

У працоўным заканадаўстве пазначана, што дысцыплінарнае спагнанне можна абскардзіць.

Калі на працягу года ад дня прымянення дысцыплінарнага спагнання работнік не атрымае новага,  спагнанне пагашаецца аўтаматычна без дакументаў.

Кіраўнік або орган, які аб’явіў спагнанне, можа зняць яго датэрмінова па ўласнай ініцыятыве, па хадайніцтве непасрэднага кіраўніка, прафсаюза, а таксама па просьбе работніка.

Загад аб дысцыплінарным спагнанні работніка смаргонскай гаспадаркі прызналі незаконным. Недапушчальна, што наймальнік ужыў два спагнанні  за адну правіннасць. Акрамя гэтага наймальнік памыліўся ў фармулёўцы спагнання: напісаў “строгая вымова” замест “вымова”.

Ёсць і яшчэ парушэнні. Не пазначаная канкрэтная дысцыплінарная правіннасць, дата яе здзяйснення, дата азнаямлення работніка з загадам.

Паколькі некалькі артыкулаў Працоўнага кодэкса наймальнік не выканаў, пракурор Смаргонскага раёна вынес пратэст на незаконны загад.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце