Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
Мядзел
31.07.2017 14:56 ,AЎТАР(Ы): Паводле УУС Мінаблвыканкама

Скраў сасіскі, глазіраваны сырок і адбіўся ад ахоўніка: крадзеж у нарачанскай краме (Відэа)

Фота 1tv.ru.

Днямі ў курортным пасёлку Нарач мясцовы жыхар абрабаваў магазін.

На вачах у ахоўніка ён пранёс міма касы паўкілграма сасісак і глазірованы сырок. Ахоўнік спрабаваў затрымаць злодзея, але той вырваўся.

– Дагнаць мужчыну не атрымалася, таму адміністрацыя магазіна звярнулася да нас за дапамогай, – распавёў начальнік крымінальнага вышуку Мядзельскага РАУС Аляксандр Кобяк.

Супрацоўнікі РАУС вывучылі запіс з камер відэаназірання, устанавілі асобу мужчыны і знайшлі яго.

У сакавіку гэты ж мужчына вынес з крамы ў Маладзечне дзве бутэлькі гарэлкі.

Цяпер злодзей затрыманы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце