Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Свет
27.07.2017 11:42 ,AЎТАР(Ы): Паводле Daily Mail

Школьніца не пайшла на выпускны з-за злосных аднакласнікаў. Мама зладзіла для яе асобную вечарынку

Фота ribalych.ru.

16-гадовая брытанская школьніца Шэнан Парцыфер адмовілася ісці на выпускны з-за здзекаў з боку іншых школьнікаў.

У 14 гадоў Шэнан трапіла ў бальніцу з калітам і артрытам. Пасля вяртання ў школу з дзяўчыны пачалі жорстка здзекавацца іншыя вучні. Менавіта з-за іх школьніца не пайшла на выпускны, баючыся ізноў быць пакрыўджанай.

Фота facebook.com.

Фота facebook.com.

Мама Шэнан апублікавала на фэйсбуку пост, дзе расказала пра тое, што здарылася з дачкой.

Фотаздымак дзяўчыны ў прыгожай сукенцы, набытай за некалькі месяцаў да ўрачыстасці, растапіў сэрцы брытанцаў.

Неабыякавыя суайчыннікі звязаліся з маці Шэнан і зладзілі для дзяўчыны вечарынку, на якую сабраліся незнаёмыя людзі і 120 байкераў – лепшы момант быў, калі прыехалі байкеры. Я ведала, што яны прыедуць, але не ўяўляла, што змагу пакатацца на трохколавым матацыкле, – расказала Шэнан.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце