Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +9° Маладзечна
Вілейка +9° Вілейка
Смаргонь +9° Смаргонь
Ашмяны +9° Ашмяны
Валожын +9° Валожын
Мядзел +8° Мядзел
Астравец +9° Астравец
Культура
Вілейка
8.08.2017 12:23 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Увасобяць каштоўнасць сям'і, прыгажосць Віліі і памяць пра затопленыя вёскі. А вы ведаеце, якія скульптуры зробяць на пленэры ў Вілейцы?

Фота YouTube.

Чатыры новыя скульптуры з камянёў з'явяцца ў бліжэйшы час у Вілейцы.

Іх зробяць сталічныя скульптары ў рамках абласнога пленэру. Майстры прыедуць у Вілейку заўтра. Працаваць, хутчэй за ўсё, пачнуць у чацвер, распавёў "Рэгіянальнай газеце" Сяргей Паўлоўскі, начальнік аддзела культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі вілейскага райвыканкама.

Спецыяльны савет па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву Мінаблвыканкама ўжо зацвердзіў эскізы.

Скульптура кіраўніка пленэра Івана Арцімовіча "Плынь" будзе прысвечаная прыгажосці Віліі.

Эскіз працы Івана Арцімовіча.

Эскіз працы Івана Арцімовіча.

Праца Паўла Лявонава "Нявольніца Прыгажосць" таксама адлюструе непаўторнасць ракі.

Эскіз працы Паўла Лявонава (назва змененая на Нявольніца Прыгажосць).

Эскіз працы Паўла Лявонава (назва змененая на Нявольніца Прыгажосць).

Твор Арцёма Мядзведзева "Водазахавальнікі" ўяўляе сабой круглую каменную чашу. На яе краях выбітыя абрысы дзевяці хат у памяць пра затопленыя Вілейскім вадасховішчам вёскі. У час дажджу, расказаў Сяргей Паўлоўскі, у гэтых "хатках" будзе збірацца вада.

Эскіз працы Арцёма Мядзведзева.

Эскіз працы Арцёма Мядзведзева.

А Аляксандр Сакалоў сваю працу пажадаў прысвяціць сям'і.

Эскіз працы Аляксандра Сакалова.

Эскіз працы Аляксандра Сакалова.

Па словах Сяргея Паўлоўскага, усе творы скульптараў установяць у Вілейцы. Дзе яны будуць стаяць, пакуль вырашаюць.

Эскізы скульптур забяспечаныя аддзелам культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі вілейскага райвыканкама.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце