Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Эканоміка
Вілейка
3.08.2017 16:05 ,AЎТАР(Ы): доктар-гігіеніст аддзялення гігіены працы Маладзечанскага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына КАЗАКЕВІЧ

Сёлета "засвяціліся" чарніцы" з Талуці: у ягадах з Вілейшчыны знайшлі радыяцыю

На міні-ранках Вілейшчыны ягады  – хадавы тавар. Фота Аксаны Ярашонак

На міні-ранках Вілейшчыны ягады – хадавы тавар. Фота Аксаны Ярашонак.

Ягады, сабраныя ў лесе, заўсёды лічылі сапраўднай скарбонкай вітамінаў. Сёлета лета не радуе гарачынёй, і ягадаў няшмат. Таму мы асабліва цешымся суніцам, малінам, чарніцам і іншым падобным ласункам.

Аднак ягады, сабраныя ў лясах рэгіёна, могуць аказацца радыеактыўнымі. Замест карысці нам і нашым дзецям яны могуць прынесці шкоду.

Перыядычна ў час спецыяльнага даследавання ў лясных ягадах выяўляюць павышанае ўтрыманне радыеактыўнага цэзію.

У сёлетнім ягадным сезоне  ў ліпені ўжо “засвяціліся” чарніцы. Радыеактыўныя ягады сабралі ў вёсцы Талуць, што на Вілейшчыне. Шкоднага цэзію ў іх аказалася ў паўтара раза больш за дапушчальную норму.

Таму, каб лясныя дарункі былі бяспечнымі для вас і вашай сям’і, дактары-гігіеністы рэкамендуюць правяраць сабраныя ягады ў адпаведнай лабараторыі. Яны ёсць на рынках і ў Маладзечанскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Дактары-гігіеністы нагадваюць таксама, што небяспечна набываць лясныя ягады ў невядомых месцах, асабліва каля аўтамабільных дарог.

Нікому невядома, дзе збіралі гэтыя ягады. Ніхто не можа даць гарантыі пра бяспеку і якасць гэтых прадуктаў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце