Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Эканоміка
9.08.2017 11:05 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Вілейцы 19 жніўня зладзяць чарговы фрымаркет. На гэты раз для школьнікаў

Падчас вясновага фрымаркету. Фота Аксаны Ярашонак

Падчас вясновага фрымаркету. Фота Аксаны Ярашонак.

19 жніўня ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Вілейцы зладзяць фрымаркет для падрыхтоўкі дзяцей у школу.

Арганізатары праводзяць фрымаркет ужо ў трэці раз. Пра бясплатны кірмаш, які адбыўся вясной, "Рэгіянальная газета" пісала.

Тады арганізатары дапамаглі некалькім вілейскім сем'ям, якія гадуюць дзяцей розных узростаў. Другі фрымаркет прайшоў больш актыўна, чым першы.

Па словах Ірыны Трубач, шматдзетнай мамы, якая з'яўляецца адным з арганізатараў фрымаркета, перад навучальным годам хочуць сабраць больш школьных рэчаў.

Прыносіць рэчы можна ад сённяшняга дня і да 18 жніўня ў фае Цэнтра на адрас вуліца Савецкая, 54. Тут рэчы, спакаваныя ў пакеты, можна будзе пакінуць у спецыяльнай скрыні.

Па словах Ірыны Трубач, прыносіць можна непатрэбныя школьныя сарафаны, касцюмы, заплечнікі, кашулі. Рэчы павінны быць у добрым стане, з гузікамі. Ніжнюю бялізну, калготы, шкарпэткі прыносіць нельга.

Фрымаркет пачнецца 19 жніўня ў 12:00 і працягнецца тры гадзіны.

Рэчы, якія не забяруць на фрымаркеце, арганізатары перададуць у вілейскі сацыяльны прытулак.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце