Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Здарэнні
Вілейка
7.08.2017 12:20

Даганялі з мігалкамі, а яна не чула, бо слухала музыку: у вілейскім РАУС распавялі пра пагоню за п'яной жанчынай-кіроўцай

Фота YouTube.

"Чырвоная хонда на дарозе каля Ільі едзе неяк вельмі неадэкватна," такое паведамленне атрымалі ўчора каля дзесяці вечара на тэлефон "102" вілейскія міліцыянеры.

Па словах намесніка начальніка вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, тэлефанавала жанчына-кіроўца, якая ехала ў той час каля Ільі побач з чырвонай хондай.

Супрацоўнікі міліцыі выехалі ў кірунку Ільі.

Праўда, чырвоную хонду, пра якую паведаміла пільная грамадзянка, заўважылі ўжо ў Лагойскім раёне.

На працягу кіламетра з мігалкамі даганялі машыну. Калі хонда нарэшце спынілася, супрацоўнікі міліцыі ўбачылі, што за рулём хонды жанчына. Яна была ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Разам з ёй у машыне ехалі яшчэ тры пасажыры.

На пытанне міліцыянераў пра тое, чаму не спынілася адразу, адказала, што ў машыне гучна іграла музыка.

Цяпер жыхарку Мінска чакае штраф і пазбаўленне права кіраваць аўтамабілем на тры гады.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце