Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Здарэнні
Вілейка
8.08.2017 09:00 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Вілейцы мужчына папрасіў незнаёмага купіць віна і цыгарэт. У выніку застаўся без карткі і грошай

Фота sweetcredits.ru.

3 жніўня ў міліцыю патэлефанаваў мужчына. Ён паведаміў, што з яго банкаўскай карткі знікла 100 рублёў.

У аддзеле крымінальнага вышуку распавялі, што пацярпелы выпіваў разам са знаёмым. Праз нейкі час да іх падышоў мужчына.

Віляйчанін даў незнаёмаму картку, сказаў пін-код і папрасіў набыць віно і цыгарэты.

Па словах пацярпелага, баланс на картцы быў 135 рублёў.

Незнаёмы пайшоў з карткай у магазін, аднак назад не вярнуўся. Увечары пацярпелы праз смс-паведамленне даведаўся, што з яго карткі знялі 100 рублёў. Пра гэта мужчына паведаміў у міліцыю.


Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце