Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Грамадства
3
7.08.2017 16:32 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

Дамоў падскокам і каля дамафона не больш за хвіліну. Падвал дома па вуліцы Ясінскага ў Маладзечне аблюбавалі блохі

Фота vipuppy.ru.

Жыхары дома №19 па вуліцы Ясінскага стараюцца як мага хутчэй трапіць у кватэру, таму ледзьве не падскокам лятуць дадому, а каля дамафона затрымліваюцца не больш за хвіліну. 

Разгадка такой з’явы вельмі простая – у падвале і каля ўвахода ў дом завяліся блохі.

– Такая сітуацыя паўтараецца ўжо не першы год, – абураная жыхарка дома №19. – Як толькі цяплее, блохі адразу ж з’яўляюцца ў падвале. У верасні і кастрычніку знікаюць. З’ява вельмі непрыемная: ні ў падвал не зайсціся, ні каля дзвярэй спакойна ключы не дастаць, адразу ж налятаюць насякомыя. А ад укусаў на доўгі час застаюцца чырвоныя плямы.

Жанчына расказала, што была паўтара тыдні ў адпачынку, не жыла ў кватэры, меркавала, што насякомых вывелі, бо каля дамафона было спакойна.

– Адправіла мужа па ровар у падвал, няма і няма, – расказвае яна. – Прыходзіць, пытаюся, ці не на Марс лятаў. Ён патлумачыў, што недзе паўгадзіны спатрэбілася, каб абтрэсці блох з ног.

Сезон блох ад лета да восені

Намеснік начальніка ЖРЭУ №3 Раман Страбко адзначыў, што з такой праблемай жыхары звярнуліся 4 жніўня. Арганізацыя адразу ж накіравала ліст у Маладзечанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Якасць апрацоўкі залежыць і ад стану памяшкання. Фота tarakanam.com.

Якасць апрацоўкі залежыць і ад стану памяшкання. Фота tarakanam.com.

– Напярэдадні апрацоўкі наша служба вывешвае абвестку, што будзе праводзіцца дэзінфекцыя супраць блох, – тлумачыць загадчыца аддзялення прафілактычнай дызінфекцыі Святлана Сінягоўская. – Таму пажадана, каб прыватныя памяшканні былі адкрытыя для доступу. Такім чынам, апрацоўка прынясе большы плён.

Як адзначыла спецыяліст, якасць апрацоўкі залежыць іад стану памяшкання. Калі яно сухое, у ім няма смецця, будаўнічых матэрыялаў, бадзяжных жывёл, на наступны дзень насякомых ужо не будзе.

На працягу сутак пасля апрацоўкі без сродкаў абароны непажадана заходзіць у падвал – рэчывы з’яўляцца таксічнымі. Калі праветрываць памяшканне, сродкі выветрацца.

– У многіх выпадках, што ў падвалах заводзяцца блохі, вінаватыя самі жыхары, – падсумоўвае Святлана Станіславаўна. – Яны захламляюць памяшканне, падкормліваюць бадзяжных жывёл.

Пачынаючы ад лета і да халодных восеньскіх дзён у службу рэгулярна паступаюць заяўкі, каб вывесці блох з памяшканняў.

Абмеркаваць
Каментар (3) / Дадаць каментар
7.08.2017 21:22
Сергей / Добрый день! Если я правильно понимаю, обработка от блох называется "апрацоўка", а не "апрасоўка"
10.08.2017 05:14
Юзик / Не дэзiнфекцыя а дэзiнсекцыя!
13.08.2017 15:40
Татьяна / С домом ошиблись. Не 19, а 9. Блохи как прыгали, так и прыгают.
Дадаць каментар
Новае на сайце