Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Грамадства
8.08.2017 11:58 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У Маладзечне працуе адлоў жывёл. Пародзістага ката схапілі на вачах у яго 6-гадовай гаспадыні

Фота з сайта миркошек.рф.

Раніца ў рэдакцыі пачалася з дзіцяга плача ў трубку: Машку адлавілі!

У рэдакцыю патэлефанавалі жыхары вуліцы Міру, дзе на вачах у дзяцей адлаўлівалі катоў.

Разам з бадзяжнымі катамі прадстаўнікі ЖЭУ забралі і пародзістых катоў, якіх выпускаюць у двор выключна ў ашыйніках.

Дзяўчынка бачыла, як схапілі яе пародзістую котку. 

Расказваюць дарослыя:

- Дзяўчынка выйшла разам з катом на прагулку, тут прыехала служба адлову. Налілі валяр'янкі, каты збегліся. На просьбы дзяцей пакінуць жывёл у спакоі, "адлоўшчыкі" сказалі: у горадзе шаленства, карантын. 

Машына з'ехала. Дзеці ў істэрыцы засталіся сядзець у двары.

Мы патэлефанавалі адлоўшчыку жывёл Анатолю, які разам з прадстаўніцай ЖЭУ, майстрам Ліліяй Бельскай ездзіў у гэты рэйд:

 - Мы не забіралі катоў у ашыйніках! І пра гэтую сітуацыю мы ведаем. Дзіця расплакалася з-за таго, што ёй стала шкада іншых катоў. А яе коціка яна забрала дамоў. Адлоў забірае толькі катоў, якія выглядаюць як бадзяжныя, або якія падобныя на хворых жывёл.

Да размовы далучылася Лілія Бельская:

- Ёсць правілы ўтрымання жывёл. Жывёла хатняя павінна быць дома. Але калі кот з ашыйнікам - гэта яшчэ не гарантыя таго, што яго не адловяць. На ашыйніку павінна быць таблетка з адрасам гаспадара.Паверце, калі нам тэлефануюць бацькі і кажуць, што дзіця захварэла на лішай і паўгода не могуць вылечыць, тут ужо не да жалю да коцікаў. Тым больш у горадзе зафіксаваны выпадак шаленства праз бадзяжнага ката. 

Таму гаспадары жывёл, не выпускайце жывёл на вуліцу. Бо вярнуць іх дадому магчымасці не будзе. Маладзечанскі адлоў адразу знішчае катоў. Нават тых, хто ў ашыйніках. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце