Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Эканоміка
Вілейка
14.08.2017 16:12 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Як за 18 тысяч еўра змяніліся вёскі ў Крывасельскім сельсавеце

Пётр Церах з гадаванцам. Фота Beluga.

Пётр Церах з гадаванцам. Фота Beluga.. Фота Beluga.

Дзевяць месяцаў, адведзеных на праект “Пашырэнне эканамічных магчымасцяў сельскай Беларусі” ў вёсках Крывасельскага сельсавета, скончыліся. Што за гэты час і за гэтыя грошы тут зрабілі? Як змянілася за гэтыя дзевяць месяцаў жыццё вяскоўцаў?

Нагадаем, што на рэалізацыю праекта Еўрасаюз выдзеліў 18 тысяч еўра.

Па-першае, стварылі кааператыў. Сюды, па словах старшыні сельсавета Ірыны Супрановіч, увайшла большасць вясковых актывістаў. Калі чалавек актыўны, то актыўны ён ва ўсім, перакананая старшыня.

Большасць сяброў кааператыва – жыхары Крывога Сяла і суседняй вёскі Грыцукі. Аднак і з далёкіх Катлоўцаў таксама знайшліся двое ахвотных, якія будуць разводзіць свойскую птушку.

У Касуце на тэрыторыі крывасельскага сельсавета. Фота belchas.by.

У Касуце на тэрыторыі крывасельскага сельсавета. Фота belchas.by.

Ад тых, хто уступіў у кааператыў, патрабуюцца паявыя ўнёскі і справаздачнасць ад дзейнасці. Пакуль усё тое, што набылі, знаходзіцца на балансе сельвыканкама. Але да канца года, кажа старшыня, усё перавядуць на кааператыў.

14 авечак і 50 трусоў – у гаспадарку кааператыва

Дык што ж набылі для мясцовага фермерскага кааператыва? Ноўтбук, праектар, экран да яго і фотаапарат купілі ўжо даўно. Таму цяпер усе мерапрыемствы ў сельсавеце праводзяць з мультымедыяй.

– Неяк да нас па іншым міжнародным праекце немцы прыляталі, дык вось не сорамна было іх сустрэць, – прыгадвае Ірына Аляксандраўна.

Для жывёлаводаў закупілі 14 авечак і 50 трусоў. Гэтыя жывёлы гадуюцца на прыватных падвор’ях у гаспадароў, якія да таго ж трымаюць і ўласную гаспадарку.

Трусагадоўца Пётр Церах трусоў разводзіць 12 год. Абірае незвычайныя пароды, дэманструе сваіх гадаванцаў на выставах.

Да таго ж у гаспадарцы сям’і Церахаў ёсць качкі, свінні, козы, пчолы. Некаторыя вяскоўцы з малымі ўнукамі ходзяць да яго, нібыта на экскурсію.

Каманда крывасельскага сельсавета на Юшка-фэсце. Фота Аксаны Ярашонак.

Каманда крывасельскага сельсавета на Юшка-фэсце. Фота Аксаны Ярашонак.

Жыхары Крывога Сяла і бліжэйшых вёсак ведаюць, да каго звярнуцца за карысным трусіным мясам. Цяпер, па словах Ірыны Супрановіч, вырашаецца пытанне пра больш сур’ёзную рэалізацыю трусяціны з крывасельскага кааператыва.

Праблемны падатак на дабаўленую вартасць

У межах праекта ў Крывым Сяле і ў вёсцы Рэчкі ўстанавілі інфармацыйныя стэнды. Тут вяскоўцы змогуць прачытаць пра навіны сельсавета.

У Маладзечне замовілі вялікі каляровы білборд, які плануюць усталяваць у Сосенцы. На ім будзе карта сельсавета з указаннем помнікаў гісторыі, храмаў, кавярняў, магазінаў.

З тэхнікі ў кааператыве з’явіўся невялікі трактар, гранулятар кармоў для трусоў і інкубатар для свойскай птушкі. Інкубатар па дамоўленасці члены кааператыва будуць перадаваць адзін аднаму.

Аднак, па словах Ірыны Супрановіч, з набыццём тэхнікі ўзнікалі  праблемы. Аказваецца, усё тое, што набываецца за сродкі міжнароднай тэхнічнай дапамогі, вызваляецца ад падатку на дабаўленую вартасць.

А працаваць на такіх умовах большасць пастаўшчыкоў не жадае.

Крывасельская рыбка. Фота Аксаны Ярашонак.

Крывасельская рыбка. Фота Аксаны Ярашонак.

– Ва ўмовах праекта было прапісана, што мы павінны аказваць паслугі насельніцтву, – распавядае Ірына Супрановіч. – Напрыклад, добраўпарадкаваць участак з дапамогай трактара. Для гэтага патрэбнае дызпаліва. А хто прадасць нам яго без гэтага падатку?

Як немцы садзілі рукалу ў крывасельскую зямлю

У рамках праекта былі прадугледжаныя і семінары. Вяскоўцаў вучылі прадпрымальніцкай дзейнасці, экалагічнаму земляробству, распавядалі пра тое, як будзе дзейнічаць новы кааператыў.

“Пашырэнне эканамічных магчымасцяў сельскай Беларусі” – не адзін міжнародны праект Крывасельскага сельсавета. Нядаўна тут запусцілі сумесны-беларуска-германскі праект па сельскай гаспадарцы.

Па словах старшыні сельсавета, госці з Германіі ўжо наведалі Крывое Сяло. Расказалі вяскоўцам, што і як яны садзяць на сваіх участках. Разам з беларусамі немцы пасадзілі рукала і базілік.

І нарэшце, яшчэ адзін праект – правядзенне “Юшка-фэсту” на гарадскім пляжы Вілейскага вадасховішча.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце