Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
Мядзел
14.08.2017 16:49 ,AЎТАР(Ы): Паводле Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта

На Мядзельшчыне шукаюць 50-гадовага мужчыну

Фота илюстратыўнае

Фота илюстратыўнае. Фота tverigrad.ru.

Мядзельскі раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі адшуквае без вестак зніклага Сяргея Валасевіча.

Ён нарадзіўся ў 1967 годзе, ураджэнец вёскі Чарэмшыцы Мядзельскага раёна. Пражываў у вёсцы Чарэмшыцы. Мужчына 19 ліпеня пайшоў з дома ў невядомым накірунку, і да гэтага часу яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена.

Прыкметы Сяргея Валасевіча: на выгляд 50 год, рост каля 175 сантыметраў, хударлявага целаскладу, бледны твар еўрапейскага тыпу, лоб сярэдняй вышыні, адхілены назад, шэрыя вочы, дугападобныя бровы, нос з гарбінкай, вертыкальны падбародак, авальныя вялікія вушы, прамыя светла-русыя валасы сярэдняй даўжыні, звонкі голас, пры размове шапялявіць, памер нагі 42-43.

Сяргей Валасевіч.

Сяргей Валасевіч.

Меркавана быў апрануты ў блакітную балоневую куртку, шэрыя спартыўныя штаны, бардовыя гумовыя боты.

Просьба да грамадзян, якія маюць інфармацыю пра магчымае месцазнаходжанне Сяргея Валасевіча, паведаміць у Мядзельскі РАСК па нумары тэлефона: 8-01797-55864, або ў Мядзельскі РАУС — 8-01797-55471, 102.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце