Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +3° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +3° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +3° Астравец
Грамадства
Вілейка, Смаргонь
11.08.2017 08:19 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Забаронены вілейскі тварог, 15 русалачак і знаходкі ў Крэве: чытайце топ навін учарашняга дня

Фота soc-invest.org.

Прапануем кароткі агляд навін "РГ" учарашняга дня.

Шмат пытанняў у нашых чытачоў выклікала публікацыя пра грашовую дзярждапамогу школьнікам са шматдзетных сям'яў. Усюды па Міншчыне агучылі лічбу да 60 рублёў на дзіця. Аднак ва ўсіх гарадах рэгіёна гэта лічба розная. Чаму? Адказ чытайце ў наступным нумары "РГ".

Лета – пара актывізацыі кляшчоў. Пра тое, як засцерагчыся ад іх, распавядае доктар-эпідэміёлаг з Вілейкі Кацярына Колесень.

Марына Макарава, адна з арганізатараў конкурсу русалак на вілейскім свяце юшкі, расказала, наколькі актыўна рэгістраваліся жанчыны і дзяўчаты для ўдзелу ў конкурсе.

І яшчэ адна вілейская навіна. Пастаўку малочных прадуктаў Вілейскага філіяла Маладзечанскага малочнага камбіната ў Расію часова абмежавалі.

На працягу некалькіх тыдняў археолагі пад кіраўніцтвам гісторыка Алега Дзярновіча праводзілі раскопкі ў Крэве. Знайшлі кавалак бранзалета, прыстасаванне для вырабу пацеркаў, гліняны гаршчок, косткі свойскай птушкі, верагодна курыцы, і шмат чаго яшчэ. Большасць знаходак сведчыць пра тое, што Крэва 10-13 стагоддзя было сапраўдным еўрапейскім сярэднявечным горадам. Больш падрабязна пра раскопкі і знаходкі чытайце тут.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце