Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +17° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +17° Астравец
Спорт
Валожын
16.08.2017 17:33 ,AЎТАР(Ы): Паводле bike.org.by

Роварнае падарожжа, кінапаказ пад зорным небам, хуткія знаёмствы. На Валожыншчыне пройдзе фестываль “Роварны злёт” (Праграма)

Фота Zastavki.com.

19 і 20 жніўня на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне пройдзе другі міжнародны роварны фестываль “Роварны злёт”.

Мерапрыемства аб’яднае раварыстаў з розных куткоў Беларусі, а таксама аматараў двухколавага транспарту з бліжэйшага замежжа.

Будзе працаваць некалькі пляцовак: гульнявая,

Праграма фестывалю

11:00 – 18:00

Дзіцячая пляцоўка (валанцёры змогуць пагуляць з вашымі дзецьмі, а вы ў гэты час адпачнеце).

Арт-пляцоўка, на якой можна навучыцца маляваць кававай гушчай, зрабіць бодзі-татуаж. Таксама пройдуць майстар-класы ад Цэнтры экалагічных рашэнняў.

Фота bike.org.by.

Фота bike.org.by.

11:00 – 19:00 – пляцоўка рамонту ровара і бяспройгрышная латарэя.

11:00 – і да апошняга іграка – пляцоўка з настольнымі гульнямі.

12:00 – 17:00 – велаэкскурсія “Стык часоў” ад дасведчанага следапыта Валожыншчыны Мішы Тутэйшага. Велапрагулка уключае 45 кіламетраў, у дарозе роварысты будуць недзе пяць гадзін.

Маршрут: рака Заходняя Бярэзіна; мяжа, да якой у дагістарычныя часы дайшоў ляднік, таксама  родавыя гнёзды беларускіх шляхцічаў, пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, сусветных палітычных дзеячаў. Месца супрацьстаяння кайзераўскай Германіі і Расійскай імперыі пачатку ХХ стагоддзя.

Фота bike.org.by.

Фота bike.org.by.

15:00-18:00 – спаборніцтвы па кіданні колаў.

16:00 – 18:30 – выступленні экспертаў з Расіі, Украіны і Беларусі.

16:00 – 19:00 – хуткія знаёмствы.

За адну гадзіну ў кожнага ўдзельніка вечарынкі будзе 10-15 кароткіх сустрэч з прадстаўнікамі супрацьлеглага полу. Дзяўчаты размяшчаюцца за столікамі з нумарамі. Хлопцы праз кожныя 5-7 хвілін паслядоўна перасаджваюцца ад адной дзяўчыны да другой.

Пасля кожнай сустрэчы госці адзначаюць свае ўражанні аб суразмоўцу ў “карце сімпатый”. Далей арганізатары параўноўваюць іх і, у выпадку супадзення, рассылаюць кантакты удзельнікам.

18:00 – 20:00 – дэманстрацыя экстрэмальных дысцыплін веласпорту.

Фота bike.org.by.

Фота bike.org.by.

19:00 – 23:00 – музычнае шоу. Перад удзельнікамі выступяць: кавер-бэнд “Манхэтэн”, рок-гурт FIBI, “Дуэт Раз”, Тарас Апарык, гурт “Планета Усіх”, псіхадэлічны блюз і рок з Мінска SDL.

Адным з вядучых фестывалю будзе музыка і радыёвядучы Мікіта Найдзёнаў.

00:00 – да апошняга гледача – “Кінаноч”.

Гледачы пабачаць пераможцаў і фіналістаў конкурсу мультыплікацыі “Зіме дарогу!”, а таксама папулярныя фільмы пра ровары.

23:15 – велаэкскурсія “Начная Бярэзіна” (“пакатушкі” працягласцю ў 25 кіламетраў па пойме Заходняй Бярэзіны).

Акрамя таго, на мерапрыемстве можна будзе пастраляць з лука, а таксама ў ціры, паспрабаваць сябе ў экстрэмальных відах веласпорту, пазаймацца фітнесам і ёгай, паўдзельнічаць у велаквестах і палазіць у вяровачным парку ад Федэрацыі прыгодніцкіх гонак.

Мерапрыемства праводзяць у рамках праекта “Гарадскі веларух у Беларусі” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Удзел ў мерапрыемстве БЯСПЛАТНЫ.

Паводле bike.org.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце