Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Беларусь
16.08.2017 09:29 ,AЎТАР(Ы): Паводле сайта Мінадукацыі

Гэтай восенню канікулы для школьнікаў будуць максімальна доўгімі

Фота з архіву РГ.

Справа ў тым, што 7 лістапада – выхадны дзень і выпадзе ён у гэтым годзе на аўторак.

Таму восеньскія канікулы будуць доўжыцца ажно 10 дзён з 29 кастрычніка (нядзеля) па 7 лістапада ўключна, інфармуе Мінадукацыі. Але і субота 28 кастрычніка, імаверна, будзе для часткі дзяцей выхадным.

Звычайна асеннія канікулы доўжацца тыдзень, але ў 2016 годзе яны складалі дзевяць дзён, бо 7 лістапада было ў панядзелак.

Зімовыя канікулы будуць працягвацца ад 24 снежня (нядзеля) па 7 студзеня (нядзеля).

Вясновыя – ад 25 сакавіка і да 1 красавіка ўключна.

Для вучняў 1 і 2 класаў ад 12 па 18 лютага прадугледжаныя дадатковыя канікулы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце