Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Культура
Вілейка
19.08.2017 10:58 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Вілейцы выбралі месца, дзе паставяць пленэрныя скульптуры.Кіраўнік пленэру лічыць, што парк – гэта лепшы варыянт (Абноўлена)

Новыя творы паставяць недалёка ад скульптуры Маці з дзецьмі. Фота facebook.com

Новыя творы паставяць недалёка ад скульптуры Маці з дзецьмі. Фота facebook.com.

Скульптуры сталічных майстроў, якія працуюць у Вілейцы ў рамках абласнога пленэру скульптараў, установяць у гарадскім парку, распавялі ў аддзеле культуры, ідэалагічнай працы і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама.

Мы звязаліся са скульптарам Іванам Арцімовічам. Ён лічыць, што скульптуры ў парку – найлепшы варыянт з магчымых.

– Сярод варыянтаў, які нам прапанавалі, парк падыходзіць найбольш, – кажа скульптар. – Тут кожнай скульптуры можна стварыць камерную, адасобленую прастору. І ў той жа час атрымаецца пабудаваць агульную экспазіцыю ўздоўж сцяжынак, якія вядуць да ракі.

Па словах Івана, была яшчэ прапанова паставіць скульптуры на ўзбярэжжы Віліі. Аднак там вельмі вялікая і пакуль недобраўпарадкаваная прастора, кажа творца.

Новыя творы з камянёў установяць недалёка ад скульптуры маці з дзецьмі. Такім чынам, утворыцца своеасаблівая алея скульптур.

На сённяшні дзень сталічныя творцы зрабілі асноўную частку працы. Ад пачатку тыдня ў парку пачнуць заліваць падмуркі пад новыя скульптуры.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце