Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +17° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +17° Астравец
Культура
Смаргонь
21.08.2017 11:54 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

У Смаргоні аб'явілі конкурс на стварэнне лагатыпа фестывалю "Смаргонскія абаранкі"

Фота club.foto.ru.

Смаргонскі райвыканкам і аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі аб'явілі адкрыты конкурс на распрацоўку лагатыпу фестывалю "Смаргонскія абаранкі"

Удзельнічаць могуць фізічныя, юрыдычныя асобы і аўтарскія калектывы.

Лагатып павінны быць простым для гледачоў, выклікаць у іх цікавасць.

Конкурс правядуць у два этапы. Першы пачаўся ад 15 жніўня і працягнецца да 25 жніўня. Тут будзе адбывацца прыём, апрацоўка і адбор конкурсных прац.

Другі этап, фінальны, правыдуць ад 25 да 31 жніўня. Прыём заявак – да 25 жніўня.

Лепшая праца стане афіцыйным лагатыпам фестывалю. А аўтар атрымае падарунак і дыплом, распавялі ў смаргонскім райвыканкаме.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце