Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Эканоміка
Вілейка
20.08.2017 17:13 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Школьную форму раздалі амаль усю: арганізатары распавялі, як прайшоў трэці вілейскі фрымаркет

Юля прыйшла выбраць адзенне для сына

Юля прыйшла выбраць адзенне для сына.

На школьны фрымаркет, які зладзілі ў Вілейцы 19 жніўня, прыйшло 12 чалавек. Гэта вельмі мала для 30-тысячнага горада, перакананая арганізатар бясплатнага кірмаша Ірына Трубач.

Некалькі дзён скрыню ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі запаўнялі неабыякавыя гараджане. У апошні дзень рэчы ўжо ледзь улазілі туды.

У гэты раз верхняга адзення амаль не было, распавяла Ірына. Прыносілі школьную і паўсядзённую вопратку для дзяцей розных узростаў.

Таццяна сваім хлопчыкам набрала штонікаў.

Таццяна сваім хлопчыкам набрала штонікаў.

Раздалі прыкладна дзве трэці ўсяго. Тое, што засталося, адвезлі ў дзіцячы прытулак.

Грошай у людзей цяпер няма, кажа Ірына. Я гутарыла з загадчыкамі вілейскіх магазінаў, дзе прадаюць адзенне для школьнікаў. У магазінах заўважылі, што зборы ў школу сёлета праходзяць не так актыўна, як у мінулым годзе.

Таму пасіўнасць жыхароў Вілейкі ў адносінах да фрымаркета здзіўляе.

Адзенне прыносілі не толькі для школьнікаў.

Адзенне прыносілі не толькі для школьнікаў.

На думку арганізатараў, у сённяшняй эканамічнай сітуацыі, лепш патраціць грошы на забавы, кнігі, развіццё дзіцяці. А на адзенні можна эканоміць. Тым больш, фрымаркет дае такую магчымасць.

У мінулы раз бясплатны кірмаш ладзілі ў канцы мая.

Арганізатар фрымаркету Ірына Трубач (справа) з наведнікамі.

Арганізатар фрымаркету Ірына Трубач (справа) з наведнікамі.

Выбар школьнай формы.

Выбар школьнай формы.

А тут вісяць кашулькі і кофты для дзяўчынак.

А тут вісяць кашулькі і кофты для дзяўчынак.

Фота аўтара.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце