Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец +1° Астравец
Эканоміка
Вілейка
22.08.2017 08:48 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Тыдзень мабільнасці і дзень без аўтамабіля: Вілейка далучылася да чарговай экалагічнай ініцыятывы

Фота orshanka.by.

Кампанію ладзяць штогод ад 16 па 22 верасня, падтрымаць меры ў галіне ўстойлівага транспарту, а таксама заахвоціць людзей паспрабаваць розныя альтэрнатывы аўтамабілю. Напрыканцы тыдня правядуць акцыю Дзень без майго аўтамабіля.

Ад 2002 года, кампанію пачалі ў Еўропе. У 2016 годзе зафіксавалі рэкордную колькасць удзельнікаў – 2427 гарадоў з 51 краіны свету, у тым ліку 12 гарадоў з Беларусі.

Праграмы і анлайн-платформы, дапамагаюць зрабіць мабільнасць больш эфектыўнай, эканоміць сродкі і ўнесці сваю лепту ў ахову навакольнага асяроддзя.

Даследаванні дэманструюць, што сумесная мабільнасць можа мець станоўчы ўплыў на гарады. Напрыклад, сумеснае карыстанне адным аўтамабілем дазваляе прыбраць з дарогі прыкладна 15 легкавых машын.

Сумесныя схемы дазвалюць нам лягчэй спалучаць розныя транспартныя сродкі, кажуць арганізатары. Весці машыну, ехець на ровары, карыстацца грамадскім транспартам – усё магчыма, калі мы робім гэта разам.

Вы вырашалі паехаць на працу разам са сваімі суседзямі на ровары, вы заахвочваецце сваіх супрацоўнікаў выкарыстоўваць грамадскі транспарт, значыць вы імкнецеся да "зяленай" мабільнасці – гэта значыць думаце пра свой горад, пра чыстае паветра ў ім, нізкі ўзровень шуму, больш спакойныя вуліцы.

На працягу тыдня грамадскія актывісты і прадстаўнікі ўлады, ДАІ і іншыя спецыялісты будуць працаваць над праграмай мерапрыемстваў у рамках Еўрапескага тыдня мабільнасці.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце