Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
Астравец
17.08.2017 17:36 ,AЎТАР(Ы): Дзмітры БАГДАНОВІЧ, памочнік пракурора Астравецкага раёна

“Супакойся, не то заб’ю”. З-за рэўнасці жыхар Астравецкага раёна збіваў і душыў жанчыну. Яна прэтэнзій не мае

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак. Фота dpchas.com.ua.

Рамантычная гісторыя ледзь не закончылася смерцю жанчыны.

Канфлікт адбыўся вечарам 31 студзеня ў Астраўцы. Прыгавор па гэтым здарэнні ўступіў у законную сілу ў маі. Асуджаны атрымаў арышт на тры месяцы і штраф на 50 базавых.

Аляксей*, 30-гадовы жыхар Страчы, прыехаў у студзені ў Астравец. Мужчына хацеў знайсці працу, таму трэба было прайсці медкамісію. 23 студзеня ён пачаў жыць у знаёмай 45-гадовай Тамары, пакуль займаецца працаўладкаваннем.

З тыдзень яны жылі без праблем, як адзначае Тамара, “душа ў душу”.

30 студзеня пара з’ездзіла да Аляксея ў госці ў Страчу, дзе жывуць бацькі мужчыны.

На наступны дзень вярнуліся ў Астравец. Адразу пайшлі ў магазін, дзе купілі бутэльку гарэлкі і мясныя вырабы. Каля 16 гадзін прыйшлі ў кватэру Тамары, прыгатавалі вячэру і селі за стол. Распіўшы бутэльку, пайшлі ў магазін яшчэ па дзве і працягнулі застолле.

У пары ўзнік канфлікт, але хутка яны памірыліся і працягнулі піць. Пасля 21 гадзіны паміж мужчынам і жанчынай зноў узнік канфлікт. Па версіі Аляксея, яму надакучылі пастаянныя папрокі Тамары з-за рэўнасці.

Тамара прыгадвае, што ён пачаў яе раўнаваць. У гэты момант мужчына сядзеў на ложку каля стала, яна ж сядзела на стуле насупраць яго. Раптам Аляксей ударыў яе кулаком у твар. Жанчына ўпала на падлогу, але Аляксей не спыніўся і працягнуў біць. Не менш за чатыры разы ўдарыў па галаве, плячах, руках.

Тамара закрывала твар рукамі і крычала “Памажыце!”

Аляксей абхапіў яе рукамі і пачаў душыць, пры гэтым крыкнуў: “Супакойся, не то заб’ю!” Праз 3-4 секунды ён разняў рукі, жанчына пачала хрыпець і папрасіла адпусціць. Аляксей схапіў яе за валасы, працягнуў па падлозе і зацягнуў на ложак, вырваўшы пасму.

У сваіх паказаннях Аляксей адзначаў, што намеру забіць жанчыну ў яго не было. Ён хацеў, каб яна супакоілася і перастала крычаць, таму напужаў яе.

Пасля гэтага Тамара супакоілася, а Аляксей лёг на ложак і заснуў. Разбудзілі яго міліцыянеры, якіх выклікала суседка.

Пасля збівання Тамара каля васьмі дзён ляжала ў бальніцы. У яе быў зламаны палец, сінякі, раны, нават праз некалькі месяцаў яна адчувае наступствы.

Дзеянні Аляксея выклікалі расстройства здароўя Тамары больш чым на чатыры месяцы. Аднак нягледзячы на гэта Тамара падчас допыту адзначыла, што не мае да Аляксея ніякіх прэтэнзій, не хоча, каб яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, пісаць заявы адмаўляецца.

Суседзі ў якасці сведак пацвердзілі, што з кватэры былі жаночыя крыкі аб дапамозе і мужчынскія з пагрозай забойствам. 

У кватэры знайшлі плямы крыві на дыване, падушцы і ложку, а таксама пасму валасоў.

Аляксею прад’явілі абвінавачанне за наў­мыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, якое выклікала доўгае расстройства здароўя, а таксама за пагрозу забойствам.

Аляксей арыштаваны на тры месяцы і аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1 150 рублёў). Ён мусіць прымусова лячыцца ад хранічнага алкагалізму.

* Імёны ўдзельнікаў змененыя.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце