Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Астравец
18.08.2017 16:52 ,AЎТАР(Ы): Паводле УУС Гродзенскага аблвыканкама

Аварыя на Астравеччыне: кіроўца-бяспраўнік і яго 2-гадовая дачка вылецелі з салона

Пасля здарэння. Фота gaigrodno.by

Пасля здарэння. Фота gaigrodno.by.

Кіроўца "Нісана" ехаў з Гудагая ў вёску Міхалішкі, скарыстаўшыся чужой машынай, якую прыгналі знаёмаму для рамонту.

У дарогу кіроўца ўзяў з сабой 2-гадовую дачку, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

На прамым участку дарогі мужчына пайшоў на абгон, аднак не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, з'ехаў у правы кювет і некалькі разоў перакуліўся.

Непрышпіленага парушальніка і яго дачку выкінула з салона. Іх змясцілі ў бальніцу.

У машыне было толькі сядзенне для кіроўцы, таму дзіця зафіксаванае не было.

Мужчына не меў права кіравання аўтамабілем, бо каля двух гадоў таму яго затрымалі за язду ў нецвярозым стане.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце