Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Здарэнні
1
22.08.2017 14:44 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Веласіпедыстка з-пад Маладзечна наехала на машыну і пабіла супрацоўнікаў міліцыі

Фота з сайта snim.net.

Здарэнне адбылося ў суботу, 19 жніўня, у вёсцы Маркава. 

28-гадовая жыхарка Маладзечанскага раёна прыехала на Дзень Нараджэння да сваёй маці ў вёску Маркава каля 15.00.

Паставіла машыну "Форд" ля варотаў і пайшла ў двор віншаваць матулю, жарыць шашлыкі.

У 16.35 раптам пачула кароткі, але моцны гук удару: "Тух!".

Выбегла да варотаў, дзе і заўважыла, як у яе машыну ўрэзалася 35-гадовая мясцовая жыхарка на ровары. 

Машына атрымала пашкоджанні ззаду.

Раварыстка патлумачыла, што вярталася ад свайго сябра, дзе выпіла ўсяго нічога - каля 400 грамаў гарэлкі. Ехала на ровары, нікога не чапала. А ёй ззаду пасігналіла машына, якая праязджала міма. Машына, па словах жанчыны, яе моцна напалохала, ад таго яна і не заўважыла, як урэзалася ў машыну. 

Супрацоўнікі ДАІ прапанавалі жанчыне прайсці медыцынскі агляд.

Жанчыну давезлі да Маладзечна, аднак пакідаць міліцэйскую машыну пасажырка наадрэз адмовілася: хапала супрацоўнікаў міліцыі за кашулі, білася і адмаўлялася пайсці ў медыцынскую ўстанову, спрабавала збегчы ад супрацоўнікаў міліцыі.

Аднак, прайсці агляд ёй давялося. Раварыстку аштрафавалі за пашкоджанне машыны.

- Таксама на яе склалі пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, - расказаў "Рэгіянальнай газеце" дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош. - Жанчыне пагражае штраф ад 2 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. 

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
22.08.2017 17:09
странно / А почему это "Дзень Нараджэння" с большой буквы? ))) З вялікай літары пішуцца аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў
Дадаць каментар
Новае на сайце