Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Мядзел
23.08.2017 13:02 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Пад Мядзелам з дапамогай верталёта злавілі крымінальніка, які месяц бегаў па лесе

Фота tvc.ru.

У Мядзельскім раёне мужчына пасля спробы забойства сястры і яе сяброўкі больш за месяц хаваўся ў лесе, паведамілі БелТА ва УУС Мінаблвыканкама.

Спроба забойства адбылася ўвечары 10 ліпеня ў вёсцы Скарынкі: 47-гадовы Валянцін Сяргей ударыў нажом у шыю сваю сястру і яе сяброўку. Пасля гэтага хаваўся ў лясах або ў закінутых дамах Мядзельшчыны.

Мужчыну шукалі супрацоўнікі міліцыі і Следчы камітэт. Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, вечарам 22 жніўня падазраванага знайшлі і затрымалі міліцыянты. "Падчас пошукаў уцекача быў вызначаны ўчастак мясцовасці больш за 30 га лесу і балот, дзе, хутчэй за ўсё, хаваўся мужчына.

Ён вельмі добра ведаў мясцовасць, што ўскладняла пошукавыя мерапрыемствы. Для яго пошукаў выкарыстоўваліся верталёт, цеплавізары, тэхнічнае садзейнічанне аказвалі работнікі нацыянальнага парку "Нарачанскі", – праінфармаваў часовы выканаўца абавязкаў начальніка Мядзельскага РАУС Уладзімір Ермаловіч.

Некалькі разоў мужчыну заўважалі мясцовыя жыхары, аднак ён адразу хаваўся, уцякаў у лес, таксама стала зразумела, што перыядычна ён начуе ў нежылых дамах. Там, а таксама ля дарог, дзе падазраваны мог прадаваць сабраныя ім грыбы і ягады, выстаўляліся засады.

"Увечары 22 жніўня паблізу аднаго з хутароў каля вёскі Дубнікі таксама была выстаўлена засада. Там падазраваны быў заўважаны, спрабаваў схавацца, але быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі", – распавёў Уладзімір Ермаловіч. Цяпер затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, з ім працуюць следчыя.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце