Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Грамадства
1
17.08.2017 14:51 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК, Наталля ТУР

Нашто так па-варварску абышліся з нашымі дрэвамі: жыхары Краснага не разумеюць, чаму на Прывакзальнай спілавалі апошнія старыя таполі

На месцы былой таполі

На месцы былой таполі. Фота з архіву РГ.

Велічныя таполі доўгі час былі ўпрыгажэннем Краснага. Магутныя дрэвы, як сцвярджаюць мясцовыя жыхары, былі сапраўднай славутасцю мястэчка.

– Дзе вы яшчэ бачылі такіх волатаў? – спыталіся жыхары, калі прыйшлі ў рэдакцыю, каб паскардзіцца на тое, што гэтых дрэў больш няма.

У адзін дзень прыехала тэхніка і зрэзала ўсе.

– Там былі некаторыя галінкі паламаныя, але няўжо нельга было спілаваць толькі пашко­джаныя? Нашто так па-варварску абышліся з нашымі таполямі? – скардзіліся жыхары Краснага.

Мы патэлефанавалі ў сельсавет, каб распытацца пра тое, ці апраўданы быў такі ўчынак.

Сельсавет: людзі скардзіліся, што дрэвы перашкаджаюць

На тое, каб спілаваць дрэвы на вуліцы Прывакзальнай, у нас было распараджэнне райвыканкама, расказала старшыня Красненскага сельсавета Валянціна Кісель.

Па яе словах, вяскоўцы, якія жывуць побач, неаднойчы скардзіліся на тое, што дрэвы ўяўляюць небяспеку для іх і могуць прынесці шкоду.

Да.

Да.

Пасля.

Пасля.

Спецыяльная камісія прызнала дрэвы аварыйнымі.

Таму ў рамках добраўпарадкавання вёскі ў Красным і спілавалі дзве апошнія таполі на Прывакзальнай.

Архітэктар ландшафту: мы кіруемся дакументамі

Мы папрасілі архітэктара ландшафту вілейскай ЖКГ Рыму Казановіч растлумачыць, якім чынам дрэвы прызнаюцца аварыйнымі.

Спецыяліст расказала, што ў кожным райвыканкаме ствараюць камісію па абыходжанні з раслінным светам. Члены камісіі абследуюць дрэва. А пасля пішуць заключэнне пра яго стан.

У сваёй рабоце спецыялісты кіруюцца шматлікімі дакументамі. Асноўны з іх – “Закон Рэспублікі Беларусь аб раслінным свеце”. У артыкуле №37 гэтага дакумента рэгламентуецца абыходжанне з аварыйнымі дрэвамі.

Калі дрэвы з’яўляюцца помнікамі даўніны, гэта павінна праходзіць па дакументах. Такія дрэвы абгароджваюць. Ля іх ставяць спецыяльныя таблічкі з указаннем дадзеных.

Прыкметы, якія ўказваюць на аварыйнасць дрэў

Да такіх прыкмет спецыялісты адносяць буйныя дрэвы з трэшчынамі, малымі вугламі паміж галінамі і ствалом. Сюды ж трапляюць дрэвы з сухімі стваламі і галінкамі, пашкоджаннямі.

Да патэнцыйна небяспечных адносяць дрэвы  з сухімі галінамі таму, што яны не могуць гнуцца, не змогуць супрацьстаяць нават сярэднім ветравым нагрузкам.

Асабліва небяспечнымі лічаць цалкам сухія, часткова адламаныя і падсохлыя адгалінаванні.

Да.

Да.

Пасля.

Пасля.

Фотаздымкі забяспечаныя чытачамі "РГ".

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
18.08.2017 13:22
турыст / "Спецыяльная камісія прызнала дрэвы аварыйнымі.". - дзе пратакол паседжання? Хто уваходзиу у камисию? Хутчэй за усе не было аниякай камисии
Дадаць каментар
Новае на сайце