Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Грамадства
Мядзел
22.08.2017 10:38 ,AЎТАР(Ы): Паводле radyjo.net

На Мядзельшчыне знайшлі падмурак дома, дзе нарадзілася першая ледзі Польшчы Марыя Качыньска

Марыя і Лех Качыньскія. Фота wikipedia.org

Марыя і Лех Качыньскія. Фота wikipedia.org.

Падрабязнасці Польскаму радыё распавёў дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Матэвуш Адамскі.

Паблізу беларускага мястэчка Нарач польскі дыпламат разам з беларускімі калегамі знайшлі месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзілася першая ледзі Польшчы Марыя Качыньска. Сёння спаўняецца 75-я гадавіна з дня нараджэння жонкі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.

Марыя Качыньска нарадзілася ў вёсцы Махава на Мядзельшчыне. Месца, дзе стаяў дом, знайшоў дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Матэвуш Адамскі.

У гэтым пытанні дапамог беларускі журналіст, які працуе зараз у Польшчы для газеты "Rzeczpospolita", Руслан Шошын. Ён сам паходзіць з Мядзела.

І ён падказаў, што на месцы ёсьць людзі, якія могуць дапамагчы знайсці дом лесніка Мацкевіча. "Дзякуючы Руслану Шошыну я звязаўся з мясцовымі краязнаўцамі і ў выніку некалькіх паездак мы знайшлі гэтае месца ў лесе", – распавёў Польскаму радыё Матэвуш Адамскі.

– Дома няма. Мы шукалі дом лесніка, пабудаваны да Другой сусветнай вайны непадалёк ад дарогі Кабыльнік-Мядзел. Зараз там стаіць ветлячэбніца. У пэўным радыюсе ад гэтага месца мы змаглі знайсці рэшткі таго, што засталося з дому Мацкевічаў – склеп, падмурак і часткова сходы ў галоўны ўваход да дому і бакавыя.

Даведка

Лех Качыньскі – прэзідэнт Польшчы ў 2005-2010 гадах. Мэр Варшавы (2002-2005), прафесар юрыспрудэнцыі. Стваральнік палітычнай партыі "Права і справядлівасць".

Разам з жонкай Марыяй загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам. На барту, акрамя сям'і Качыньскіх, была дэлегацыя з палітычных, ваенных, грамадскіх і рэлійгійных дзеячоў Польшчы. Мэтай візіту было наведванне мемарыялу ў Катыні пад Смаленскам у дзень 70-годдзя катынскага расстрэлу. Сярод расстраляных быў родны дзядзька Марыі. У час туману самалёт сутыкнуўся з дрэвамі. Усе загінулі.

Марыя Качыньска – жонка восьмага прэзідэнта Польшчы. Эканаміст, грамадскі дзеяч. Нарадзілася на Мядзельшчыне каля Нарачы (Кабыльніка) ў 1942 годзе ў сям'і лесніка. Пасля вайны сям'я пераехала ў Польшчу. Марыя скончыла Вышэйшую школу эканомікі, працавала ў Марскім інстытуце ў Гданьску, дзе пазнаёмілася з будучым прэзідэнтам Польшчы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце