Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Беларусь
17.08.2017 12:37 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

На выхадных абяцаюць тропікі

Фота з архіву РГ.

18 жніўня ноччу на большай частцы Беларусі, а днём па паўночна-заходняй палове – кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература паветра ноччу +13.. + 19°С, днём +24.. + 29°С, па паўднёвым усходзе +30.. +32°С.

19 жніўня краіна застанецца пад уплывам вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання. Пераважна без ападкаў, днём толькі па крайнім захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Тэмпература ноччу +15.. + 20°С, днём +28.. + 34°С.

20 жніўня ўсходняя палова краіны застанецца пад уплывам вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання. Ноччу ў заходніх раёнах, днём па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, раніцай і днём моцныя дажджы, магчымы град.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15.. + 20°С; максімальная днём +23.. + 29°С, па ўсходзе +30.. + 34°С, па захадзе +17.. + 22°С.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце