Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Беларусь
18.08.2017 13:53 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Трываць засталося пару дзён: на змену спёцы ідуць дажджы, навальніцы і пахаладанне

Фота MOBILMUSIC.ru.

Найбліжэйшымі днямі чакаецца вельмі кантраснае па тэмпературы надвор'е паміж захадам і усходам, распавёў TUT.BY начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.

У суботу пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы 4 – 9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу +15 – +20°С, днём да +34°С, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У нядзелю, 20 жніўня, на ўсходзе застанецца спякотна, а вось на захад краіны з тэрыторыі Польшчы паступаць халодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. Ноччу ў заходніх раёнах, днём па заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах навальніцы, раніцай і днём моцныя дажджы, магчымы град. Тэмпература днём ад +16 + 22°С па захадзе да +30 + 34°С па ўсходзе.

У панядзелак надвор'е будзе фармаваць маларухомая франтальная сістэма. Па заходняй палове, а днём месцамі і ва ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы, днём магчымы град.

Тэмпература ноччу складзе 13-15 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 16-18.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце