Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Беларусь
19.08.2017 14:30 ,AЎТАР(Ы): МУС Беларусі

Доктар-педафіл асуджаны на 8 год. Усё адбывалася падчас суправаджэння дзяцей, што перанеслі анкалогію, у Італію і Германію

Фота radugamira.org.

Суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў доктара-анэстэзіёлага-рэаніматолага Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС устанавілі, што ў перыяд ад 2012 да 2015 года ад дзеянняў педафіла пацярпела васьмёра хлопчыкаў.

Супрацьпраўныя дзеянні ён учыняў пры суправаджэнні групы дзяцей, што перанеслі анкалогію, у Італію і Германію. Гэтыя паездкі ладзілі для аздараўлення, арганізатар – адно з грамадскіх аб'яднанняў. Злачынствы адбываліся не толькі на тэрыторыі замежжа, але і ў Беларусі.

Дзеянні мужчыны не насілі ярка выяўленнага сэксуальна-гвалтоўнага характара, фізічнага гвалта амаль не было. Замест гэтага падаўлялася воля пацярпелых. Пераважна доктар выкарыстоўваў бездапаможны стан дзяцей.

Нягледзячы на шэраг складанасцяў, што ўзніклі са зборам даказальнай базы, псіхалагічныя аспекты, аператыўнікі і следчыя змаглі задакументаваць і атрымаць вычарпальныя доказы віны доктара ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў. Ён атрымаў максімальны тэрмін, прадугледжаны заканадаўствам Італіі і Германіі. Паводле беларускага закона, злачынца не можа атрымаць больш суворае пакаранне, чым прадугледжанае ў краінах, дзе здзейснілі злачынства.

МУС Беларусі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце