Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Беларусь
21.08.2017 11:12 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Жарко лічыць пяцібальную сістэму ацэнкі ведаў больш справядлівай. Карпенка: Пытанне трэба абмяркоўваць

Фота Nur.kz.

Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко лічыць пяцібальную сістэму ацэнкі ведаў больш дакладнай і справядлівай.

Пры дзесяцібальнай сістэме няма нездавальняючых ацэнак,  сказаў Васіль Жарко.

Паводле яго слоў, бацькі вучняў наракаюць на тое, што ў школе ім кажуць, што ніводнае дзіця не можа вучыцца на 10 балаў, бо немагчыма ведаць усё і больш, чым настаўнік. Гэта няправільна, мяркуе віцэ-прэм'ер.

У ранейшыя часы ўсё было дакладна: чатыры  гэта чатыры, пяць  гэта пяць. А цяпер усё расплывіста,  адзначыў віцэ-прэм'ер.

Мы прапанавалі грамадскасці абмеркаваць пытанне аб вяртанні да пяцібальнай сістэмы. Многія гэтую прапанову падтрымліваюць,  дадаў Васіль Жарко.  Калі застанецца дзесяцібальная шкала, я не пярэчу. Але яна павінна быць аб'ектыўнай.

У сваю чаргу міністр адукацыі Ігар Карпенка мяркуе, што гэтае пытанне [пяцібальная ці дзесяцібальная сістэмы] не простае і адназначнае, таму патрабуе шырокага абмеркавання, у першую чаргу, сярод педагогаў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце