Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
26.08.2017 09:29 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

Самы ранні ўзрост, калі становяцца мамамі ў рэгіёне, – 16 гадоў, самы сталы – 50

Фота volshebniki.com.

Паводле звестак ЗАГСаў рэгіёна за сем месяцаў, самы ранні ўзрост, калі жанчыны станавіліся мамамі, – 16 гадоў, самы сталы – 50.

Сярэдні ўзрост, у якім нараджаюць дзяцей, 27-28 гадоў.

Як адзначыла начальнік аддзела ЗАГС Маладзечанскага райвыканкама Ала Івашкевіч, сёлета было шэсць выпадкаў па горадзе, калі скарачалі шлюбны ўзрост.

– Гэта значыць, што шлюб рэгістравалі, калі адзін з маладых не быў паўналетнім, – тлумачыць Ала Івашкевіч. – У такіх выпадках звычайна нявеста непаўналетняя, жаніх наадварот. Па законе шлюб можна заключаць з 15 гадоў, аднак на гэта патрэбныя важкія прычыны, звычайна гэта цяжарнасць альбо, калі ўжо ёсць дзіця, радзей эмансіпацыя (непаўналетнюю прызнаюць дзеяздольнай).

Калі непаўналетняя цяжарная дзяўчына ідзе на агляд да гінеколага, доктар абавязаны паведаміць пра гэта ў следчы камітэт, які ў далейшым высвятляе акалічнасці справы. Сярод якіх, ці збіраецца будучы бацька пабрацца шлюбам з непаўналетняй, гадаваць дзіця. Калі згодны і няма іншых супярэчнасцяў, няма падстаў заводзіць крымінальную справу.

– Сёлета быў выпадак, калі замежны грамадзянін меў сувязь з непаўналетняй, і яна зацяжарала, – расказвае Ала Генадзеўна. – Аднак мужчына не адмаўляўся жаніцца і ў хуткасці гэта зрабіў, таму ніякіх праблемаў з законам не ўзнікла.

Раён

Самая маладая мама

Самая сталая мама

Сярэдні ўзрост парадзіх

Вілейскі

16 гадоў

50 гадоў

28 гадоў

Ашмянскі

16 гадоў

42 гады

25-30 гадоў

Мядзельскі

18 гадоў

45 гадоў

28 гадоў

Валожынскі

16-18 гадоў

45-50 гадоў

27 гадоў

Астравецкі

16-18 гадоў

40-45 гадоў

25-30 гадоў

Смаргонскі

16-18 гадоў

40-45 гадоў

28 гадоў

Маладзечанскі

16-18 гадоў

40-50 гадоў

28 гадоў

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце