Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Грамадства
Астравец
28.08.2017 11:22 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Першы энергаблок БелАЭС пачне працаваць у снежні 2019 года

Фота fotobel.by.

Пра гэта 27 жніўня ў эфіры праграмы "Контуры" на АНТ заявіў галоўны інжынер атамнай станцыі ў Астраўцы Анатоль Бондар, піша Tut.by

 – Тэрмін – снежань 2019 года. Павінна быць поўная гатоўнасць, – заявіў Бондар.

Другі энергаблок плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2020 годзе.

Галоўны інжынер станцыі паведаміў, што не сумняваецца ў яе бяспецы.

– Мы распрацавалі справаздачу па стрэс-тэстах, на аснове якіх рэгулятар Дзяржатамнагляд рыхтуе нацыянальную справаздачу. Мы не будзем яе хаваць. Яна пройдзе экспертызу нашых спецыялістаў, і няхай глядзяць эксперты Еўрасаюза, – сказаў Бондар. – Аналіз нашага праекта паказаў, што ён вельмі добра абаронены ад аварыйных падзей, прыродных катаклізмаў: паводак, землятрусаў. Эксперты прызналі, што праект нават не патрабуе карэкціроўкі ў тым выглядзе, у якім ён выйшаў.

Нагадаем, Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" на паўночны ўсход ад Астраўца (Гродзенская вобласць).

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце