Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +10° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Грамадства
1
29.08.2017 12:03 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

Некаторыя школьнікі Маладзечна пойдуць 1 верасня без кветак, каб пералічыць грошы на лячэнне цяжкахворых дзяцей

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота. Фота dolmedia.ru.

Сёлета вучні 2 “А” класа сярэдняй школы №14 Маладзечна замест кветак пойдуць са сцяжкамі, на якіх напісана “Дзеці замест кветак. Я дапамагаю дзецям”. Грошы, якія не патрацілі на кветкі, бацькі пералічаць на лячэнне цяжкахворых дзяцей у Міжнародны дабрачынны фонд “Шанец”.

Інфармацыю пра акцыю ўбачыла маці другакласніка Марына Аляшкевіч, прапанавала іншым бацькам далучыцца. Яны, а таксама класны кіраўнік Людміла Шакель падтрымалі.

– Мы адправілі заяўку на электронную пошту дабрачыннага фонду “Шанец”, – расказвае мама другакласніка Марына Плакса. – У адказ атрымалі фотаздымак сцяжкоў, іх раздрукавалі і склеілі. Грошы дзеці панясуць у школу 1 верасня, а пералічым іх 2 верасня. Вырашылі здаваць прыкладна па 10 рублёў ад кожнага. Усяго ў класе 28 вучняў, таксама настаўніца. Атрымаецца каля 290 рублёў. Сума не вельмі вялікая, затое ад чыстага сэрца.

Другакласнікі сярэдняй школы №14

Другакласнікі сярэдняй школы №14

Фота забяспечанае Марыяй Плаксай.

Фота забяспечанае Марыяй Плаксай.

Далучыцца да акцыі яшчэ не позна. Для гэтага неабходна даслаць заяўку аб ўдзеле ў акцыі на электронную пошту Міжнароднага дабрачыннага фонду “Шанец” [email protected]. Абавязкова ўказаць горад, № школы і клас, колькасць удзельнікаў акцыі і кантактны тэлефон. Па вашым жаданні арганізацыя дашле спецыяльныя сцяжкі, якія дзеці могуць прынесці на лінейку замест кветак.

Акрамя сцяжкоў, школьнікі могуць зрабіць для настаўнікаў падарункі сваімі рукамі, напрыклад, намаляваць паштоўку з надпісам “Гэта кветка не завяне”.

Як пералічыць грошы ў фонд “Шанец”

Ахвяраванне можна зрабіць асабіста альбо ад класа.

Грошы можна пералічыць у любым з банкаў, а таксама праз сістэму АРІП (АРІП – Грамадскія аб’яднанні – Дапамога дзецям, дарослым – Фонд “Шанец” – Ахвяраванне на лячэнне дзяцей).

Пры пералічэнні сродкаў абавязкова пазначце кодавае слова “1 верасня”, каб фонд “Шанец” ведаў, што гэта ахвяраванне ад удзельніка акцыі.

Такі плакат вісіць у школе №14. Фота забяспечанае Марыяй Плаксай.

Такі плакат вісіць у школе №14. Фота забяспечанае Марыяй Плаксай.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
30.08.2017 09:50
Ольга / Уважаемая редакция, наши дети, ученики 6 класса ГУО "Гимназия №3" тоже участвуют в данной акции.
Дадаць каментар
Новае на сайце