Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +17° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +17° Астравец
Культура
Вілейка
2.09.2017 20:06 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Людзей было не шмат, але ўсе зацікаўленыя: вілейскі фотамастак распавёў пра адкрыццё ўласнай выставы ў Мінску

Фотамастак Міхась Кулеш. Фота Яўгена Стэльмаха

Фотамастак Міхась Кулеш. Фота Яўгена Стэльмаха.

24 жніўня ў Мінску ў галерэі “Інстытут культуры” адкрылі выставу вілейскага фотамастка, сябра “Рэгіянальнай газеты” Міхася Куляша www.michas.by.2017.”

Па словах самога творцы, ад адкрыцця засталіся цёплыя добрыя эмоцыі. Хаця мерапрыемства нельга было назваць шматлюдным.

Склалася ўражанне “цёплага сямейнага кола”, кажа Міхась. Магчыма, дрэннае надвор’е стала для кагосьці перашкодай наведаць выставу.

Хоць людзей было не шмат, аднак гэта былі зацікаўленыя асобы – пісьменнікі, журналісты, культурныя дзеячы рэдактары рэспубліканскіх мастацкіх выданняў.

Праца Міхася Куляша.

Праца Міхася Куляша.

Радасць творцы раздзялілі землякі. На адкрыцці прысутнічалі бацькі Міхася, вілейскі мастак Эдуард Мацюшонак.  Эдуард Уладзіміравіч расказаў пра Міхася, як пра фатографа, у якога ўвесь час ёсць незадаволенасць зробленым. Па назіраннях Эдуарда Мацюшонка, Міхась шмат спрабуе, эксперэментуе. Гэта правільны шлях мастака.

Як склаўся творчы дуэт фатографа і паэта

Подпісы да кожнага фотаздымка на выставе не зусім звычайныя. Гэта вершаваныя радкі Уладзіміра Цануніна.

– Міхася я ведаю даўно, – кажа Уладзімір Яфімавіч. – Прысвяціў яму верш падчас яго першай выставы ў вілейскім музеі. Так і пачалося супрацоўніцтва.

Пасля той вілейскай выставы Міхась прапанаваў Уладзіру Цануніну выдаць сумесны фотаальбом. У ім змясцілі б фотаздымкі аднаго і вершы другога.

– Але ацаніўшы свае магчымасці, мы зразумелі, што выданне альбома – задума някепская, але фінансава непад’ёмная.

Праца Міхася Куляша.

Праца Міхася Куляша.

І ўсё ж творцы ад ідэі не адмовіліся. Вынікам таму – сёлетняя выстава.

Вершаваныя радкі паэт пісаў адмыслова для кожнага здымка. Нават, крыху перапісваў у апошнія дні. Справа ў тым, што першапачаткова паэт праглядаў здымкі ў паменшаным выглядзе, і таму не заўважыў дробных, але важных дэталяў.

– Калі перад выставай мы разам праглядалі фотаздымкі на маім камп’ютары, Уладзімір Яфімавіч зразумеў, што шмат чаго не ўбачыў , – прыгадаў Міхась. – таму адразу пазначаў сабе, што трэба перапрацаваць.

Проста не адмовіўся ад прапановы

Выстава “www.michas.by.2017” – першая сёлета, а ў Мінску яна ўвогуле першая за ўсю яго творчасць. На думку Міхася, выстава ў сталіцы дадае нейкі статус у сваіх колах.

Але сам ён магчымасцей выстаўляцца ў Мінску не шукаў. Проста атрымаў прапанову і не адмовіўся.

На некалькіх фотаздымках – Мінск, на большасці – краявіды родныя вілейскія мясціны ў розныя поры года, зробленыя ў розным настроі.

Праца Міхася Куляша.

Праца Міхася Куляша.

Усяго тут прадстаўлена каля 50 здымкаў з тумановымі ранкамі, вясковымі краявідамі, берагамі Віліі і хвалямі Вілейскага вадасховішча.

Я закаханы ў вілейскую прыроду, прызнаецца фотамастак.  Адсюль і жаданне данесці гэтую прыгажосць гледачам.

Калі параўноўваць гэтую выставу з леташняй у Вілейцы, адрозненняў мала, адзначае Міхась. Аўтар замяніў пару фотаздымкаў. А адзін не трапіў на сцяну галерэі па “тэхнічных” прычынах: пабіўся ў час перавозкі.

Выстава працягнецца да 8 верасня па адрасу Кастрычніцкая плошча, 1.

Даведка “РГ”

Міхаіл Кулеш вядомы мастак-фатограф з Вілейкі, сябра Беларускага грамадскага аб`яднання фатографаў. Яго здымкі можна пабачыць на розных інтернэт-парталах і ў каталогах. Шмат фотаздымкаў сабраны у наборы паштовак “Спадчына Вілейшчыны” і іншых выданнях, прысвечаных Вілейскаму рэгіёну.

У 2012 годзе Міхась Кулеш скончыў курсы па мастацкай фатаграфіі пры Беларускім саюзе дызайнераў. Навучаўся на журналісцкіх курсах у Польшчы, Украіне і Беларусі, прымаў удзел у конкурсах па фотажурналістыцы. Па выніках аднаго з іх быў узнагароджаны бясплатным навучаннем на працягу 2014-2015 гадоў у Міжнароднай школе ў рамках праекта “Увага, усмешку!”.

У лістападзе 2016 года паспяхова прайшла выстава фотаработ Міхаіла Кулеша ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча, пры якую мы пісалі летась у лістападзе.

 

 

 

 

 

 

 

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце