Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +17° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +17° Астравец
Культура
Вілейка
5.09.2017 09:31 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

У выставачнай зале Сілівановіча адкрыюць фотавыставу былога віляйчаніна, які жыве ў Літве

Алег Штэльман. Фота забяспечанае Вольгай Коласавай

Алег Штэльман. Фота забяспечанае Вольгай Коласавай.

22 верасня ў 15:00 супрацоўнікі вілейскага музея запрашаюць на творчую сустрэчу з аўтарам фотаздымкаў, вершаў і музыкі.

У выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча зладзяць выставу “Афон-Мікравізантыя” пратаіерэя Алега Штэльмана, настаяцеля Петрапаўлаўскай царквы ў горада Шаўляй у Літве.

Больш за 40 фотаздымкаў святара з Літвы пазнаёмяць наведвальнікаў з феноменам старажытнай манаскай рэспублікі.

Алег Штэльман нарадзіўся ў Вілейцы. Пасля заканчэння Мінскага будаўнічага вучылішча і службы ў войску працаваў на будоўлі электразваршчыкам. У якасці акцёра-аматара наведваў Мінскі маладзёжны тэатр Міхаіла Магілёўскага.

У 1991 кінуў усё і паступіў у Віленскі Свята-Духаў манастыр.

Фотаздымкай захапляўся яшчэ ў школе. Зараз здымае, піша вершы. Некаторыя з іх паклаў на музыку і сам спявае пад гітару. Друкуецца ў літоўскай перыёдыцы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце