Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
Валожын
31.08.2017 10:15 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Жыхар Валожыншчыны скраў тэлевізар, пакуль чакаў адпраўкі ў турму

Фота penzavzglyad.ru.

Некалькі месяцаў таму жыхар вёскі Лоск, што на Валожыншчыне, выйшаў з турмы.

Аднак на волі мужчына доўга затрымлівацца, відаць, не планаваў.

На наступны дзень залез у некалькі дамоў у бліжэйшых вёсках і скраў адтуль рэчы.

У хуткім часе яго затрымалі і асудзілі. Да адпраўкі ў турму мужчыну адпусціді дамоў.

Жыхар Лоску засумаваў: у яго хаце не было нават тэлевізара. Дакладней, некалі ён быў, але як адну са скрадзеных рэчаў, тэлевізар канфіскавала міліцыя.

Таму мужчына залез праз акно ў хату ў суседняй вёсцы і вынес адтуль телевізар.

Дзейнічаў па сваім звычайным сцэнары: шукаў хату-лецішча, дзе няскошаная трава і вісіць антэна.

Валожынскі следчы камітэт звяртае ўвагу гаспадароў лецішчаў, каб не прываблівалі такім чынам злачынцаў.

Пра гэта расказала следчая Валожынскага РАСК Дар'я Мікуліч.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце