Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Здарэнні
2
31.08.2017 16:39

А вас не падмануў інтэрнэт-махляр з Маладзечна? (Фота)

Фота ntv.ru.

Жыхар Маладзечна даваў у інтэрнэце аб'явы аб продажы мабільнікаў і запчастак для камп'ютараў.

Людзі замаўлялі ў яго рэчы, пералічвалі грошы. І чакалі тавар.

Аднак замоўленых рэчаў не атрымлівалі. У прадаўца іх нават не было. Атрыманыя грошы мужчына адразу траціў.

Ужо вядома, што ад дзеянняў маладзечанца пацярпелі тры чалавекі з Гомеля, Калінкавічаў, Оршы.

Махляра завуць Ілля Талстой. Калі вас таксама падмануў гэты чалавек, звяртайцеся ў РАСК Маладзечна на адрас: вул. Прытыцкага, д. 23, кабінет 116 або ў Маладзечанскі РАУС на адрас: вул. Галіцкага, д. 23, кабінет 313 або па тэлефоне МТС 8-029-5682302.

Пра гэта расказаў старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.


Абмеркаваць
Каментар (2) / Дадаць каментар
31.08.2017 20:57
dzmitry / через интернет уже давно оплата товара после его доставки,никаких предоплат
1.09.2017 19:06
badger / i якi гэта мужчына? Дзiця горкае!
Дадаць каментар
Новае на сайце