Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
1.09.2017 13:44 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

ДТЗ у Крыніцы, у якім загінулі двое: каментар ДАІ

Фота Наталлі Тур.

Раніцай 1 верасня ў Крыніцы адбылася аварыя, у якой загінулі двое мужчын. 

Інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош расказаў "Рэгіянальнай газеце" падрабязнасці здарэння:

- Аварыя здарылася ў 6.10 хвілін на 67 кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач. 

47-гадовы вадзіцель аўтамабіля "Рэно Лагуна" выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў аўтамабіль "Мэрсэдэс". 

Ад удару вадзіцель, жыхар Смаргоні, і пасажыр, 38-гадовы жыхар Вілейкі, загінулі на месцы.

Яшчэ адзін пасажыр "Рэно" знаходзіцца ў рэанімацыі. Чацвёрты пасажыр не атрымаў ніводнай драпіны. 

Вадзіцель "Мэрсэдэса", 34-гадовы маладзечанец, дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце