Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +10° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Культура
12.09.2017 15:26 ,AЎТАР(Ы): Паводле "Нашай нівы"

Маладзечанскі мастак Bazinato стварыў скульптуру-“вагіну” ў Мінску, а ёй ужо абламалі рукі

Фота Наталлі Тур.

Не паспеў на Кастрычніцкай вуліцы з'явіцца новы арт-аб'ект, які мінчукі жартаўліва празвалі вагінай, як учора яму абламалі “рукі”.

Скульптура, якая на самой справе ўяўляе з сябе сумесь бактэрыі, расліны і чалавека-“зверанаўта”, які прыйшоў на нашу зямлю, каб вучыць людзей ладзіць з наваколлем, у рамках фестывалю Vuliсa Brasil стварыў маладзечанскі мастак Bazinato. 

 

Я и Альберт

Публикация от Nikita Avdeev (@nik_ne_pridymal_)Сен 8 2017 в 4:03 PDT

 

Нягледзячы на відавочную сапсаванасць, аўтар скульптуры не адчайваецца і нават думае яе дапрацаваць, развіўшы тэму вандалізму з ампутацыяй канечнасцяў.

Нагадаем, што ў чэрвені ў Маладзечне мастак адкрыў галерэю на сметніцы ў двары дома па вуліцы Янкі Купалы. Аднак карціны не правіселі і сутак, іх расцягнулі, як толькі сцямнела. Аднак мастак не апусціў рукі, літаральна праз два дні пасля адкрыцця галерэі на сметніцы, на пад’ездзе дома па Янкі Купалы, 110 з’явіліся карціны. 

Паводле "Нашай Нівы".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце