Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +10° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Культура
12.09.2017 18:08 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Выступленне Андруся Такінданга, пляцоўка мыльных бурбалак, літаратурны кактэйль. Праграма бібліяночы ў Маладзечне

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота. Фота exitvalles.com.

15 верасня ў трох бібліятэках Маладзечна: “Верасок” па вуліцы Вялікі Гасцінец, 121-б, Будаўнікоў, 24 і Янкі Купалы, 126 пройдзе  бібліяноч “З кнігай праз стагоддзі”. 

Мерапрыемствы пачнуцца з чатырох дня і будуць доўжыцца да дзевяці вечара. Удзельнікаў чакаюць настольныя гульні, квэсты, віктарыны, фотазоны, рыцарскія забавы і шмат іншага.

Праграма

Мерапрыемствы ў бібліятэцы “Верасок”

16:00-21:00 – пазнавальна-гульнявая праграма:

  • тэхнічная лабараторыя “Новыя тэхналогіі і бібліятэка”,
  • гульнёва-забаўляльная пляцоўка “Нашы рыцары і прынцэсы”,
  • выстава-размалёўка “Рыцары і замкі”,
  • кніжная выстава “Падарожжа ў Сярэднявечча”,
  • майстар-клас “Мой герб”,
  • выстава малюнкаў “Мой герб” і “На шляху да беларускага кнігадруку”,
  • інтэрактыўная выстава “Рыцары з кніг – ад паядынку да рамана”,
  • выстава-летапіс “Вялікі кніжны шлях,
  • слайд-прагляд, прысвечаны Францыску Скарыне “Чалавек-легенда”,
  • гістарычная віктарына “Ад глінянай таблічкі – да друкаванай старонкі”.

18:00-21:00 – літаратурна-гістарычная віктарына “Пляцоўка настольных гульняў”, выстава “Слава Вялікага княства Літоўскага”.

18:00-19:00 – выступленне Андруся Такінданга (гурт “Рэха”).

19:00-21:00 – паказальнае выступленне рыцарскага клуба “Шатландская пяхота”.

18:00-21:00 – вясёлая майстэрня “Я ў сярэднявеччы” (ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў” Маладзечна і ДУК Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў”).

17:00-19:00 – гульнёвая пляцоўка з удзелам ДУ “Дзіцячы цэнтр “Расток”.

Пазнавальна-гульнёвая праграма “З глыбінь вякоў нам засталася кніга” ў бібліятэцы па вуліцы Будаўнікоў, 24

16:00-17:00 – інтэрактыўная выстава “Ад мінулага да сёння і ад сёння да заўтра вядзе нас друкаванае слова”.

16:00-17:00 – літаратурны кактэйль “Гартаючы вечныя старонкі”, рэтра-выстава “Бібліятэка: позірк у мінулае”.

16:00-21:00 – квілт “Чытаючыя дзеці – разумнейшыя за ўсіх на свеце”.

16:00-21:00 – настольныя гульні: шашкі, лато і іншыя.

17:00-18:00 – літаратурны калейдаскоп “Для дапытлівых”.

18:00-19:00 – квэст-гульня “Падарожжа ў часе”.

19:00-20:00 – сустрэча з маладзечанскім бардам А. Браілавым.

19:00-20:00 – выступленне этнаграфічнага гурта KOLA.

20:00-21:00 – музычная віктарына “Музыка без межаў”.

Пазнавальна-гульнёвая праграма “Шлях да друкаванага слова” у бібліятэцы па вуліцы Янкі Купалы, 126

16:00-17:00 – літаратурнае лато “Мы – нашчадкі Скарыны”.

17:00-18:00 – відэасалон “Францыыск Скарына і наш час”.

17:00-20:30 – рэтра-турнір па настольных гульнях.

18:00-19:00 – конкурс дзіцячых малюнкаў “Вобразы Сярэднявечча”.

19:00-20:00 – пляцоўка мыльных бурбалак.

На працягу бібліяночы будуць працаваць фотазоны.

Паводле Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча.

Даведка "РГ". Квілцінг – выраб сцёганай тканіны.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце