Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +10° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Культура
13.09.2017 10:28 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Гурт "Дразды" здымалі самы кранальны кліп гэтага лета на Валожыншчыне

Фота скрыншот з кліпа.

Кліп "Вёска" за два дні сабраў амаль 38 тысяч праглядаў на "Ютубе".

Твор гурта "Дразды" нават і кліпам называць не хочацца. Бо гэта хутчэй відэахроніка тых мясцін, дзе прайшло дзяцінства ледзьве не кожнага з нас.

Ну хто з нас не трывожыў спакой мясцовых бабулек рыкам матацыклаў "Мінск" і "Планета", хто не бег басанож, падымаючы пыл, да возера?

Хто не любаваўся на буслоў і на тое, як спее жыта? Хто не рваў яшчэ зялёныя яблыкі ў садзе? Асабліва, калі гэты сад суседскі?

Пяшчотай і замілаваннем беларускай вёскай прасякнуты ўвесь кліп "Драздоў".

Віталь Карпанаў, саліст гурта, расказаў "Рэгіянальнай газеце", што кліп, магчыма, таму і атрымаўся такім шчырым, бо здымалі яго ў вёсцы бацькоў Віталя, у вёсцы Сівіца, што на Валожыншчыне. 

У кліпе ўсё сапраўднае: дзеці, што здымаліся ў кліпе, усе мясцовыя, матацыклы, што здымаліся ў кліпе, належаць самаму Віталю.

- Я часта бываю ў вёсцы, разы два на месяц дакладна. І ўсё тое, што паказана ў кліпе, раблю з задавальненнем: і ў возера нырца даю, і сала люблю на вогнішчы пажарыць.

У кліпе зняўся  чатырохгадовы сын Віталя Карпанава. 

- Сыну здымкі спадабаліся. Ён у нас хлопец вясковы!

Таму, калі захочаце адпачнуць душой, хаця б чатыры хвілінкі, уключыце кліп і падпявайце:"Вёска, вёска, вёска, у полі жыта нібы прычоска"...

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце