Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -9° Маладзечна
Вілейка -10° Вілейка
Смаргонь -9° Смаргонь
Ашмяны -8° Ашмяны
Валожын -8° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -9° Астравец
Здарэнні
Вілейка
12.09.2017 11:58 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

На Вілейшчыне “Сітраен” стукнуўся ў дрэва. Пацярпела пасажырка

Фота ілюстратыўнае

Фота ілюстратыўнае. Фота freekaliningrad.ru.

Адбылося гэта каля 8 гадзін раніцы 11 верасня паблізу вёскі Каралеўцы Вілейскага раёна, на 15-м кіламетры аўтадарогі Куранец-Любань-Шэметава.

60-гадовы жыхар Вілейкі ехаў на аўтамабілі “Сітраен Ксантыя” ў напрамку вёскі Шэметава. На закругленні дарогі направа не справіўся з кіраваннем. Машына з'ехала ў кювет і стукнулася ў прыдарожнае дрэва.

У выніку пасажырка, пенсіянерка з Вілейкі, атрымала цялесныя пашкоджанні. Яе шпіталізавалі  ў Вілейскую ЦРБ з дыягназам “закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, страсенне галаўнога мозгу, пералом правай ключыцы”. Кіроўца і пасажырка былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце