Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Здарэнні
12.09.2017 15:17 ,AЎТАР(Ы): старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры БАГУШЭВІЧ

38 следчых і амаль паўтары тысячы крымінальных спраў: як працуе маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта

Фота sputnik.by.

Сёння ў маладзечанскім раённым аддзеле Следчага камітэта працуе 38 следчых.

Усе кіраўнікі камітэта, а іх шэсць, раней працавалі ў сістэме папярэдняга расследавання органаў унутраных спраў і пракуратуры. Яны прыйшлі ў аддзел ад дня яго заснавання 12 верасня 2011 года.

Ад пачатку 2017 года следчыя працавалі з 1384 крымінальнымі справамі. Па 521 з іх папярэдняе следства скончылі, 483 перадалі пракурору. На кожнага следчага прыходзіцца амаль 37 крымінальных спраў.

Калі скласці ўвёсь матэрыяльны ўрон, які нанеслі злачынцы, атрымаецца 237 800 рублёў. Большую палову гэтых грошай пацярпелым вярнулі.

Кожныя суткі на Маладзечаншчыне працуе следча-аператыўная група, куды ўваходзяць тры следчыя з маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта і супрацоўнікі РАУС.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце