Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Грамадства
Вілейка
7.09.2017 16:08 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне ў Вілейцы: Якія гатункі бульбы вы ведаеце і якія стравы з яе любіце?

Фота GlamLemon.ru.

Дар’я Шалуха, выхавальніца:
– З гатункаў па дзяцінству памятаю толькі “Ласунак”. Стравы з бульбы гатуем часта. Раз у два дні дакладна. Любім бабку і бульбу запечаную ў духоўцы.                         
Юлія Дуровіч, лагіст:
– Гатункаў не ведаю ніякіх. Маці і свякроў больш “у тэме”, маюць нават спецыяльную адукацыю. З бульбы часцей гатуем дранікі, пюрэ. Таксама смажым і запякаем яе.
Андрэй Мартынаў, кіроўца:
– Ведаю толькі, што бывае бульба ружовая, а бывае жоўтая. Сам магу яе толькі зварыць. Больш складаныя стравы робіць жонка, напрыклад, бульбяныя клёцкі.
Вольга Шляпо, намеснік дырэктара палаца культуры:
– Добра ведаю гатункі “Ласунак”, “Скарб”, “Адрэта”. Летам у сям'і любяць адварную маладую бульбу, восенню – дранiкi, а зімой – тоўчаную. Калі бываем у вёсцы ў мамы, то лепшая страва – гэта запечаная ў печы бульба з румянай скарынкай.
Наталля Міхалевіч, студэнтка:
– З гатункаў ведаю “Адрэту”, “Скарлет”, “Ласунак”. У сям’і гатуем дранікі, бульбу па-вясковаму, пюрэ, бульбу, запечаную з мясам.
Міхаіл Кулеш, фатограф:
– Са страў мы любім калдуны, цэпеліны, дранікі з мясам і без мяса, бульбу тушаную з грыбамі, з мясам, вараную і тоўчаную са смажанымі скваркамі і цыбуляй, бульбу ў лупінах, бульбяныя катлеты і шмат яшчэ чаго.
Новае на сайце