Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +10° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Грамадства
8.09.2017 12:11 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Мы больш не спаткаемся ля "сцякляшкі". У Маладзечне зносяць гандлёвыя павільёны на Цэнтральнай плошчы (Фота)

У хуткім часе гандлёвыя павільёны застануцца толькі на фотаздымках

У хуткім часе гандлёвыя павільёны застануцца толькі на фотаздымках. Фота Наталлі ТУР.

А на месцы гандлёвых павільёнаў, магчыма, з'явіцца ЗАГС.

З раніцы 8 верасня невясёлая карціна адкрылася вачам таго, што праходзіў міма гандлёвых павільёнаў, якіх у народзе празвалі "сцякляшкі".

Пустыя павільёны, паведамленні пра тое, што магазіны пераехалі. А некаторыя павільёны стаяць ужо разабраныя.

Мы патэлефанавалі ў аддзел архітэктуры Маладзечанскага райвыканкама, каб запытацца, няўжо іх зносяць.

Трубку ўзяла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Святлана Хрусталёва:

- Праўда? А я нават не ведала, што гэтыя павільёны пачалі зносіць. Але рашэнне аб зносе было прынята даўно, відаць Мятліцкі (Іван Мятліцкі - прадпрымальнік- заўвага "РГ") сам заняўся гэтым пытанне.

На пытанне, што з'явіцца на гэтым месцы, Святлана Георгіеўна адказала:

- Дазвол на будаўніцтва жылых дамоў мы не атрымалі. Гэта цэнтр горада, яго ядро, таму будынак, які можна там будаваць павінен быць грамадскага значэння. Мы прапанавалі ЗАГСу будавацца на плошчы. Канешне, там пагадзіліся, што месца прыгожае, але ўсё ўпіраецца ў фінансы. Калі знойдуцца інвестары, а мы іх шукаем, можна будзе гаварыць пра тое, што на месцы гандлёвых павільёнаў будзе ЗАГС або іншы будынак грамадскага значэння, які ўпішацца ў стылістыку забудовы. 

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце