Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Грамадства
Валожын
11.09.2017 10:43 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Цяпер ён кожны дзень успамінае, як хадзіць: сабака з прытулку на Валожыншчыне дачакаўся інваліднага вазка

Блэйд у інвалідным вазку. Фота забяспечанае Аленай Крэйніс

Блэйд у інвалідным вазку. Фота забяспечанае Аленай Крэйніс.

Ужо некалькі дзён сабака-інвалід з прытулку ў Алешчанятах, што на Валожыншчыне, вучыцца карыстацца спецыяльным інвалідным вазком.

– Цяпер Блэйд успамінае, як хадзіць, дзеліцца радасцю гаспадыня прытулка Алена Крэйніс. З кожным днём у яго атрымліваецца ўсё лепш і лепш.

Пра інвалідны вазок для свайго гадаванца аўчаркі Блэйда – Алена і Ігар Крэйнісы марылі даўно. І вось дзякуючы замежным фінансавым куратарам мара здзейснілася.

Блэйд трапіў у прытулак зімой. Сабаку з перабітым пазваночнікам і адсечаным хвастом знайшлі куратары ў канаве ля мінскай кальцавой дарогі. Яны і прывезлі сабаку да Крэйнісаў.

Увесь гэты час, па словах Алены, сабака поўзаў пры дапамозе пярэдніх лап. 

Фота забяспечанае Аленай Крэйніс.

Фота забяспечанае Аленай Крэйніс.

Калі прывезлі пасылку з Санкт-Пецярбурга, Блэйд сумленна нёс варту і доўга не хацеў пускаць у двор чаканых паштальёнаў.

– Паштовая машына так доўга сігналіла, што аж суседка выйшла, – прыгадвае Алена.

Усе раменчыкі на вазку гаспадары адрэгулявалі. Блэйд асвойвае тэхніку. Праўда, пакуль сабака хутка стамляецца. Паўгадзіны паходзіць, кажа Алена, а потым дзве ляжыць.

Ці знойдзе Блэйд гаспадароў, якія забяруць яго з прытулку? Па назіраннях Алены, гэта мала верагодна. Хіба што нехто з-за мяжы захоча ўзяць аўчарку-інваліда. Такія выпадкі ў Алешчанятах здараліся.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце