Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +17° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +17° Астравец
Грамадства
Вілейка
12.09.2017 10:11 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Перамаглі ў Расіі, рыхтуюцца да чэмпіянату свету: віляйчане сталі лепшымі ў конкурсе вальшчыкаў лесу ў Петразаводску

Беларускія лесарубы. Фота забяспечанае Анастасіяй Дакучаевай

Беларускія лесарубы. Фота забяспечанае Анастасіяй Дакучаевай .

Каманда лесарубаў Мінскай вобласці вярнулася дамоў з перамогай з чэмпіянату ў Расіі. У камнду ўваходзілі два работнікі Вілейскага доследнага лясгаса Валеры Дуровіч і Мікалай Ярошык.

Як расказала "Рэгіянальнай газеце" Анастасія Дакучаева, прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі, па колькасці набраных балаў камандзе з Мінлясгаса не было роўных.

Падчас чэмпіянату. Фота забяспечанае Анастасіяй Дакучаевай

Падчас чэмпіянату. Фота забяспечанае Анастасіяй Дакучаевай

Высокі прафесіяналізм пацвердзіў леташні чэмпіён Валеры Дуровіч. Ён набраў 1629 балаў і апярэдзіў на 19 ачкоў чэмпіёна Расіі Іллю Швяцова.

Лепшы вынік у практыкаванні "Замена ланцуга" паказаў віляйчанін Мікалай Ярошык, а ў выніковым пратаколе ён заняў другі радок (1624 балы).

Першае месца ў Беларусі і ў агульнакамандным заліку. Зборная, у склад якой уваходзілі работнікі Вілейскага лясгаса, а таксама Сяргей Шкудроў з Беразіно, апярэдзіла бліжэйшых супернікаў расійскую каманду №1 на 59 балаў.

Чэмпіянат Расіі "Лесаруб-2017" сёлета ладзілі ў Петразаводску ў Карэліі. У ім удзельнічалі каля 130 лесарубаў, пардстаўнікі 27 каманд.

Зараз вілейскія лесарубы рыхтуюцца да чэмпіянату свету ў Нарвегіі, які правядуць ў жніўні 2018 года. Летась чэмпіёнам свету на спаборніцтвах у Польшчы стаў Валеры Дуровіч.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце