Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Грамадства
Сяргей Філістовіч перакананы: фотапасткі дысцыплінуюць. Фота Аксаны Ярашонак
29.01.2018, Вілейка / AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Фотапасткі дапамагаюць знайсці тых несумленных грамадзян, што выкідаюць у лесе смецце. Спрыяюць супрацоўнікам лясгаса ў прыпыненні незаконнай высечкі лесу і крадзяжоў ужо гатовай драўніны. Дзякуючы гэтым прыстасаванням можна сачыць за ляснымі жывёламі.

Пачынаецца гульня
28.01.2018, Вілейка / AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

26 студзеня ў школе-інтэрнаце ў Вілейцы супрацоўнікі абласнога ДАІ праводзілі віктарыны і дарылі падарункі, прадстаўнікі хакейнай каманды "Дынама-Мінск" "аджыгалі" на школьным стадыёне, а кінолаг з сабакам проста на вачах у дзяцей затрымалі злачынцу. Праўда, затрыманне было паказальным выступленнем.

27.01.2018, / AЎТАР(Ы): На правах рэкламы

Як і многія маладыя сем’і, мы не адзін год марылі пра ўласнае жыллё. І вось нарэшце мара збылася, мы атрымалі сваю трохпакаёўку. Аднак квадратныя метры становяцца домам, калі ў іх пасяляецца ўтульнасць.

Узімку наш арганізм як ніколі патрабуе дадатковай падтрымкі. Не хочаце хварэць? Тады падмацуйце свой арганізм. 

Ігар Кіцікаў: сапраўдная скрыня тут не патрэбная, у каледжы ёсць бясплатны інтэрнэт
27.01.2018, Вілейка / AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Вялікую паштовую скрыню днямі ўстанавілі ля Вілейскага дзяржаўнага каледжа. Праўда, ні ліст, ні газету сюды не ўкінеш. Функцыя аб'екта – чыста эстэтычная. Скрыню паставілі для прыгажосці, а ідэю прывезлі з -за мяжы.

26.01.2018, AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

З раніцы ў святле фар асфальт сёння блішчаў як люстэрка. Да працы многія дабіраліся па яшчэ заснежаных узбочынах. Як вынік - у траўмпункце Маладзечанскай бальніцы дзяжурным медсёстрам няма калі пагаварыць па тэлефоне з карэспандэнтам "РГ".

Кіраўніцтва чыгункі сустрэлася з маладзечанцамі. Злева направа: Ларыса Дубовік, Валеры Калюжны і Віктар Ціхановіч
26.01.2018, / AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Ці пусцяць дадатковы цягнік з раніцы на Мінск? Чаму ў вагоне аб’ява пра камеры назірання ёсць, а камер няма? Чаму пасажыры з “Фестывальнага” не паспяваюць купіць білет на цягнік? Нашто перавялі цягнік на Гудагай на зімовы час? Усімі гэтымі пытаннямі маладзечанцы літаральна засыпалі прадстаўнікоў Беларускай чыгункі, якія ў чацвер, 18 студзеня, сустрэліся з пасажырамі.

23.01.2018, Вілейка / AЎТАР(Ы): Леў ЧЫРВОНЦАЎ

У канцы мінулага года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з пацыентамі Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансера і сказаў, што беларускія анколагі дастойныя Нобелеўскай прэміі. Прачытаў і падумаў: што б ён сказаў, калі б пабачыў анкадыспансер у Вілейцы?

22.01.2018, AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

26 студзеня ў 11:00 у Вілейскім школе-інтэрнаце правядуць акцыю "Разам за бяспеку на дарогах", распавёў начальнік ДАІ Вілейкі Руслан Скварцоў.

Князь Яўстах Севярын Сапега трымае каравай
22.01.2018, / AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Як добра, што здараюцца ў жыцці сустрэчы, пасля якіх разумееш, якое шчасце было нарадзіцца на гэтай зямлі, зваць сябе беларускай.

Так адбылося пасля сустрэчы з паэтам Міхасём Скоблам на занятках курсаў “Мова Нанова”,  дзе ён прэзентаваў  кнігу, у якой выступіў рэдактарам: “Гісторыя Сапегаў. Жыццяпісы. Маёнткі. Фундацыі”.