Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -9° Маладзечна
Вілейка -10° Вілейка
Смаргонь -9° Смаргонь
Ашмяны -8° Ашмяны
Валожын -8° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -9° Астравец
Спорт
Вілейка
7.09.2017 14:42 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

150 юных футбалістаў прыехалі ў "Надзею"

Фота pskov.deti-talento.ru.

Ад сённяшняга дня ў дзіцячым цэнтры "Надзея" стартуе трэці турнір па міні-футболе сярод дзяцей, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якія праходзяць аздараўленне ў дзіцячых рэабілітацыйных цэнтрах рэспублікі.

Першы турнір зладзілі ў 2014 годзе па ініцыятыве дзіцячага цэнтра "Надзея" і прымеркавалі да 20-годдзя яго адкрыцця.

Ад 7 па 10 верасня ў "Надзеі" збяруцца дзевяць дзіцячых каманд – прадстаўнікі васьмі дзіцячых рэабілітацыйных цэнтраў Беларусі і каманда "Надзеі". Гэта 150 удзельнікаў.

Па словах кіраўніка фізічнага выхавання цэнтра Аксаны Альфер, адбудзецца сапраўднае свята футболу.

Акрамя спаборніцтваў, для ўдзельнікаў зладзяць забаўляльныя мерапрыемствы: дыскатэкі і прагляд фільма.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце